У Мiнску на арганiзацыю летам другаснай занятасцi падлеткаў плануецца выдзелiць 1,5 млрд. рублёў
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў старшыня камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама Уладзiмiр Шчэрба.
Паводле яго слоў, на працягу апошнiх трох гадоў аб’ём сродкаў, выдзеленых з дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi насельнiцтва на арганiзацыю другаснай занятасцi, вырас амаль у 3 разы, з мясцовага бюджэту — у 1,5 раза. «Сродкi, выдзеленыя на арганiзацыю часовай занятасцi моладзi ў свабодны ад навучання час, штогод асвойваюцца ў поўным аб’ёме», — падкрэслiў субяседнiк. Гэтым летам будзе арганiзавана грамадска-карысная праца 26,5 тыс. навучэнцаў школ i прафтэхвучылiшчаў. Яны будуць працаваць у 935 рамонтных брыгадах, атрадах па добраўпарадкаванню i азеляненню. Iндывiдуальна будзе працаўладкавана 18 тыс. падлеткаў, з якiх 8,4 тыс. — за кошт сродкаў другаснай занятасцi, сказаў кiраўнiк камiтэта. У мiнулым годзе ў працоўных аб’яднаннях працавалi амаль 3,5 тыс. падлеткаў. Акрамя таго, больш як 16,5 тыс. навучэнцаў былi працаўладкаваны iндывiдуальна. Найбольш актыўна такую форму занятасцi выкарысталi навучэнцы прафесiйна-тэхнiчных каледжаў гандлю, швейнай вытворчасцi i iншыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў старшыня камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама Уладзiмiр Шчэрба
|
|