«Уладар вёскi»: ад сяўбы i да жнiва
Сяргей РАСОЛЬКА
У Глыбоцкiм раёне, якi вядомы чытачам «Звязды» па шматлiкiх экстрэмальных гульнях, што на працягу апошнiх гадоў ладзiла мясцовая моладзь, распачалася падрыхтоўка да правядзення чарговага праекта пад назвай «Уладар вёскi». Яго арганiзатарамi выступаюць маладзёжны цэнтр, райкам БРСМ i ўпраўленне сельскай гаспадаркi i харчавання райвыканкама.
Паводле слоў дырэктара маладзёжнага цэнтра Марыны Гараповiч, у праекце змогуць прыняць удзел любыя сем’i, дзе выхоўваюцца дзецi да 18 гадоў. Узрост самiх бацькоў значэння не мае. Кожная сям’я па сутнасцi будзе асобнай мiнi-камандай, якой трэба прайсцi праз 18 этапаў гульнi. — Напачатку мы задумалi праект выключна для гарадскiх сем’яў. Планавалi, што падчас гульнi найперш гараджанам давядзецца або аднаўляць некалi атрыманыя навыкi сельскагаспадарчай працы, або ўпершыню ў жыццi вучыцца iм: араць, сеяць, даiць карову i г.д. За працай такiя сем’i, акрамя спаборнiцтва, павiнны былi ўмацаваць свае сяброўскiя адносiны, — расказвае Марына Гараповiч. — Аднак сваю нязгоду i нават крыўду з такiмi ўмовамi правядзення гульнi выказала вясковая моладзь, маўляў, чаму вы ўжо каторы свой праект арыентуеце найперш на гарадскiх жыхароў? Таму кола ўдзельнiкаў вырашана было пашырыць i цяпер галоўнай мэтай праекта, напэўна, можна лiчыць умацаванне сяброўскiх стасункаў памiж сем’ямi з вёскi i горада. Прынамсi, свой намер паўдзельнiчаць у праекце выказалi ўжо дзве сям’i з сельскай мясцовасцi, але набор удзельнiкаў, у тым лiку i гараджан, працягваецца. Стартаваць праект павiнен у канцы красавiка—пачатку мая, завершыцца — блiжэй да восенi, з пачаткам жнiва. Кожны этап гульнi будзе праходзiць у асобным сельскагаспадарчым прадпрыемстве або аграгарадку. На месцах будзе арганiзавана неабходная падтрымка для правядзення таго цi iншага этапу, у тым лiку судзейства i ўзнагароджвання пераможцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Глыбоцкiм раёне, якi вядомы чытачам «Звязды» па шматлiкiх экстрэмальных гульнях, што на працягу апошнiх гадоў ладзiла мясцовая моладзь, распачалася
|
|