«Музычная» бялiзна ўсiх памераўМуз-nеws Галiна Шышкова двойчы парадавала прыхiльнiкаў — выхадам новага альбому «Я буду чакаць цябе» (i вялiкiм канцэртам у яго падтрымку) i паведамленнем аб тым, што сумесна з сяброўкай Аленай Грышанавай будзе выпускаць калекцыю жаночай бялiзны пад правакацыйнай назвай «Грашыш?».Альбом «Я буду чакаць цябе» з новымi хiтамi i 2 вiдэаклiпамi можна набыць ужо зараз, а вiдэаверсiю канцэрта — паглядзець на канале СТБ 1 мая. У праграму, дарэчы, трапiлi не толькi сольныя знаходкi Галiны Шышковай, але таксама дуэты — з Аленай Грышанавай, Георгiем Калдуном, цыганскiм шоў «Алюр», — i ўпрыгожаны варыянт украiнскай песнi «Лелекi», якую ў дзяцiнстве спявачка чула ад дзядулi. Наконт лiнii бялiзны — назву яе спявачкi прыдумалi, склаўшы часткi сваiх прозвiшчаў. У хуткiм часе яны абяцаюць прадумаць i паўсядзённы, i «парадны» варыянты спакуслiвых жаночых рэчаў. Акрамя таго, Галiна задумала стварыць i ўласную лiнiю адзення. ЗА ЎСЁ ДАРАЖЭЙ У другi раз спявак Аляксандр Патлiс iнiцыiраваў дабрачынны музычны праект «Я буду жыць». Канцэрт з такой назвай прайшоў 20 красавiка ў КЗ «Мiнск». Удзел у iм узялі сябры i калегi па сцэне — Iскуi Абалян, Пётр Елфiмаў, Iна Афанасьева, Аляксандр Цiхановiч, Алеся, Вiктар Пшанiчны, Iрына Дарафеева, Аляксей Хлястоў, Алена Валошына, Настасся Ключнiк, Ксюша Сiтнiк, маладзёжны гурт «К+FA», калектывы «Тяни-Толкай», «Corpen Diaz» i «Martin». Увесь прыбытак ад выступлення будзе накiраваны на пакупку медыкаментаў i вiтамiнаў для дзяцей з сардэчна-сасудзiстымi захворваннямi. Патлiс не змянiў свайму прынцыпу — дабрачыннасць павiнна быць адраснай, з канкрэтнымi iмёнамi. Як сродкi ад першага канцэрта «Я буду жыць» былi падзелены памiж 5 хворымi дзецьмi (на кожнага прыпала па 600 долараў у эквiваленце), так i выручаныя зараз грошы дапамогуць 5 дзецям: Валерыi Талкачовай (2001 г.н., г. Бабруйск), Анi Клопат (1995 гн., г. Брэст), Дзiму Кулiку (2005 г.н., г. Вiцебск), Валерыi Фамiной (2006 г.н., г. Магiлёў) i Андрэю Рабаму (1990 г.н., г. Брэст). Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галiна Шышкова двойчы парадавала прыхiльнiкаў — выхадам новага альбому «Я буду чакаць цябе» (i вялiкiм канцэртам у яго падтрымку) i паведамленнем аб т
|
|