21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добрыя людзi

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адам ГЛОБУС

НIЦШЭ I ПАКУТА

«Праўда ў тым, што ўсё, што жыве, пакутуе. I вось яна, Сутнасць iснавання. Але чаму пакуты? Таму што ёсць Жаданне: жыць значыць жадаць, жадаць значыць пакутваць. Калi на чалавеку вiсiць праклён, дык вось ён!» — кажа Фрыдрых Нiцшэ. Пераканаўча. Толькi чалавек пакутуе ад немагчымасцi здзейснiць свае жаданнi, а не ад самога жадання. Большасць жаданняў чалавек якраз i здзяйсняе, праз што i радуецца. Пра няздзейсненае ён кажа самому сабе: «Не вельмi i хацелася...» Чалавек лёгка самасуцяшаецца. Таму i праўда выглядае iнакш. Праўда ў тым, што ўсё жывое пакутуе i радуецца, радуецца i пакутуе.

ВIКТАР I ПАШТОЎКI

З Масквы я ляцеў у адным самалёце з пейзажыстам Вiктарам. Ён вяртаўся з персанальнай выставы, што прайшла ў Японii. Вiктар i распавёў пра асаблiвасцi японскага галерэйнага бiзнэсу. Галерэйшчыкi сабралi мастацкi савет, на якiм ацэньвалася творчасць жывапiсца. Мастацтвазнаўцы вырашылi: кавалак карцiны памерам са звычайную паштоўку каштуе сто даляраў, адпаведна, памер у дзве паштоўкi — дзвесце. Вiктар узрадаваўся, i намерыўся прапанаваць карцiны вялiкiх фарматаў, але японцы абмежавалi яго памерамi да васьмi паштовак. Яны патлумачылi гэта невялiкай плошчаю японскiх памяшканняў. Выстава прайшла даволi паспяхова, прадалося сем палотнаў, i галерэйшчыкi паабяцалi сабраць праз паўгода новы мастацкi савет, каб зрабiць спробу падняць рэйтынг Вiктара са ста да ста дваццацi даляраў за карцiну памерам з паштоўку.

ШАЛАМАЎ I ПАЭЗIЯ

У адным з лiстоў Варлам Шаламаў выказаў жудаснае меркаванне пра паэзiю: «Калi Вы хочаце займацца вершамi сур’ёзна, штодзённа (усё роўна, у якасцi аматара або прафесiянала, паўпрафесiянала, «хабiста» цi даследчыка), Вам трэба добра ведаць, адчуць напоўнiцу, а не толькi прадумаць, што вершы — гэта падарунак Д’ябла, а не Бога, што той, Iншы, пра якога пiша Блок у сваiх нататках пра «Дванаццаць», ён i ёсць наш гаспадар. Зусiм не Хрыстос, зусiм. Вы будзеце знаходзiцца ў надзейных руках Антыхрыста. Антыхрыст жа i дыктаваў Бiблiю, i Каран, i Новы запавет. Антыхрыст жа i абяцаў падарункi на небе, творчае задавальненне на Зямлi...» Ад такiх сцвярджэнняў на спiне шэрхне скура i мярцвеюць вусны. Гаварыць, спрачацца з Шаламавым не хочацца. Варлам Шаламаў — лiтаратар, якi прайшоў пекла, самае сапраўднае пекла турмаў i канцэнтрацыйных лагераў. Можаш паверыць: Шаламаў бачыў дзеяннi д’ябла i ягоных памагатых на свае вочы. Пасля слоў Шаламава застаецца адно суцяшэнне — прызнаць Прыроду большай за Бога i д’ябла, i лiчыць паэзiю праяваю непадзельнай Прыроды. I яшчэ... Апантаных паэтаў не варта называць узорнымi. А радкi, накшталт верша Забалоцкага «Я не шукаў гармонii ў прыродзе», не прымаць блiзка да сэрца, бо нiхто не шукае тое, што ёсць.

РАКIЦКI I ФАРМАТЫ

Апошнiм часам, шмат размоў вядзецца пра фарматы. Мне, як мастаку, такiя размовы падаюцца смешнымi, бо спрачацца, што квадратны фармат лепей за круглы, цi трохкутнiк больш выразны за авал, не выпадае. Круг — круг, а квадрат — квадрат. Адным зручна працаваць з формаю шара, а iншым — з формаю куба. Для мяне выглядае дзiкунствам, калi прыхiльнiкi кубiчных фарматаў абвiнавачваюць прыхiльнiкаў шараабрысных паверхняў у здрадзе Радзiме. А так часам выглядае, што прыхiльнiкi розных фарматаў толькi тым i займаюцца. Мне смешна, мне так смешна, што плакаць хочацца... Возьмем фармат зоркi. Вельмi складана працаваць у фармаце зоркi, але не менш складана працаваць i ў фармаце крыжа. Каб працаваць у фармаце крыжа, трэба шмат ахвярнасцi i самаахвярнасцi. Канешне, ёсць фарматныя амёбы, здатныя прымаць любую форму, толькi амёба падобная да зоркi, у любым варыянце застанецца амёбаю, як i амёба ў форме крыжа, таксама не прынясе нiякай ахвяры. Фармат зоркi вымагае прамянiстасцi, зыркасцi, ззяння. I я вельмi люблю людзей, якiя працуюць у гэтым светлым фармаце... Валодзя Ракiцкi — светлы i разумны мастак — так выказаўся пра фарматы: «Фармат фармуе форму!» Паэтычнае выказванне, запамiнальнае. Але варта памятаць пра змястоўнасць фомы. Таму я крыху ўдакладню выказванне Ракiцкага. Фармат дафармоўвае змястоўную форму. I адсюль вынiкае, што выраз «не наш фармат» няправiльны. Той, хто кажа падобнае, проста не здатны дафармоўваць змястоўныя формы да патрэбных фарматаў, толькi i ўсяго.

ЦЕШЧА I СОН

З чацвярга на пятнiцу мне прыснiўся нябожчык Антон, сын Анатоля Кiсяля. Антон памёр хлопчыкам. У сне ён i выглядаў хваравiтым падлеткам, з бяскроўным тварам маленькага П’еро. Антон маўчаў. Я спытаўся ў яго, цi збiраецца ён некага забраць? Антон маўчаў, але я нейкiм малавытлумачальным чынам пачуў ягонае «так». Спытаць, каго ён збiраецца павесцi ў свет мёртвых, я не паспеў, прачнуўся. Ранiцай жонка сказала, што яе маме — Яўгенii Уладзiмiраўне стала кепска. Цешча страцiла прытомнасць ад моцнага болю, i яе завезлi ў бальнiцу хуткай дапамогi. Дачка паехала пагаварыць з урачамi, папытацца, чым можна дапамагчы. А я сяджу i бачу падлетка-нябожчыка, якi моўчкi чакае некага з нас.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Праўда ў тым, што ўсё, што жыве, пакутуе. I вось яна, Сутнасць iснавання. Але чаму пакуты? Таму што ёсць Жаданне: жыць значыць жадаць, жадаць значыць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика