УШУ — гэта цiкава!
Анатоль БАРЫС
У апошнiя гады сярод старадарожскiх хлопцаў i дзяўчат стаў папулярным цiкавы вiд усходняга адзiнаборства — ушу (саньшоў). I гэта з лёгкай рукi Сяргея Арлоўскага. Два апошнiя гады перад вывадам савецкiх войск з Афганiстана яму давялося выконваць iнтэрнацыянальны абавязак. Служыў там старшым сяржантам, быў намеснiкам камандзiра ўзвода. Займаўся з дапамогай службовага сабакi пошукам замежных мiн на поўначы Афганiстана.
Пасля дэмабiлiзацыi прачытаў неяк у газеце аб’яву пра платныя курсы па ўшу, якiя праводзяць в’етнамцы ў Мiнску, i рашыў заняцца гэтым спартыўным майстэрствам. Даведаўся на курсах, што ўшу — гэта i аздараўленне, i спорт (як у выглядзе комплексу гiмнастычных практыкаванняў, так i баявы, калi ажыццяўляецца непасрэдны баявы кантакт чалавека з чалавекам). Атрымаў там пасведчанне «сiнi пояс» па стылю «ханзакуан». Iншымi словамi, Сяргей Арлоўскi мае права займацца трэнерскай дзейнасцю сярод дзяцей i дарослых. I ўжо 7 гадоў трэнiруе дзяцей: пачынаў у СШ № 4, а пазней стаў працаваць у ДзЮСШ аддзела па спорту i турызму Старадарожскага райвыканкама, дзе займаюцца тры групы: трэнiруюцца хлопцы i дзяўчаты не толькi з райцэнтра. Шлiфаваць сваё спартыўнае майстэрства сюды прыязджаюць дзецi з Горкаўскай i Крываносаўскай СШ. Ёсць i поспехi. У лiстападзе мiнулага года ў гульнявой зале мясцовай ДзЮСШ адбылiся спаборнiцтвы — Адкрыты кубак i першынство Мiнскай вобласцi па ўшу, дзе мясцовая каманда юнiёраў выйшла пераможцай, а дарослая заняла трэцяе месца. Гэта тым больш прыемна, бо ўдзельнiчалi ў спаборнiцтве спарстмены не толькi Мiншчыны, але i з Гродзенскай вобласцi. Трохгадовыя заняткi ўшу далi магчымасць адзiнаццацiкласнiку Крываносаўскай СШ Артуру Баратаву стаць не толькi пераможцам у вобласцi, але i прызёрам на рэспублiканскiх iспытах. Былi пераможцамi на абласных спаборнiцтвах Каця Амяльчэня i Яўген Брагiнец з гарадской СШ № 2, упэўнена яны выступаюць i на рэспублiканскiх турнiрах. Гэта не перашкаджае Яўгену яшчэ iграць на кларнеце. Так што i ўсходняе адзiнаборства прыцягвае да сябе хлопцаў i дзяўчат, калi трэнiруе iх улюбёны ў гэту справу чалавек...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнiя гады сярод старадарожскiх хлопцаў i дзяўчат стаў папулярным цiкавы вiд усходняга адзiнаборства — ушу (саньшоў)
|
|