21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць у поўным аб’ёме крэдытаванне рэальнага сектара эканомi

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асноўныя прагнозныя паказчыкi развiцця банкаўскай сiстэмы Беларусi за першы квартал гэтага года выкананы. Аб гэтым праiнфармаваў 15 мая Прэзiдэнта Беларусi ў час планавай справаздачы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч.

Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў забяспечыць выкананне ўсiх паказчыкаў асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi рэспублiкi па вынiках паўгоддзя i за 2007 год у цэлым.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблiвую ўвагу на неабходнасць крэдытавання ў поўным аб’ёме рэальнага сектара эканомiкi насельнiцтва, каб дасягнуць намечаных планаў у сацыяльна-эканамiчным развiццi Беларусi.

У сувязi з гэтым Нацбанк у блiжэйшы час яшчэ раз разгледзiць пытаннi, што датычацца павелiчэння аб’ёмаў крэдытавання рэальнага сектара эканомiкi, нарошчвання рэсурснай базы банкаў.

Адзначана, што ў першым квартале 2007 года прырост крэдытаў у эканомiцы ў рэальных цэнах склаў 41,9 працэнта ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года. Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў захаваць дасягнутыя тэмпы па вынiках паўгоддзя i года.

Пётр Пракаповiч прадставiў Прэзiдэнту iнфармацыю аб ходзе выканання даручэння па жыллёваму будаўнiцтву ў Беларусi — кiраўнiк Нацбанка курыруе гэту сферу эканомiкi. У гэтым годзе ў рэспублiцы стаiць задача ўвесцi ў строй жылля на 500 тыс. кв. м больш, чым у 2006 годзе, а таксама значна павялiчыць колькасць кватэр, прызначаных для «чаргавiкоў».

Аляксандр Лукашэнка даручыў сканцэнтраваць намаганнi на двух галоўных напрамках: знiжэнні кошту будаўнiцтва жылля i ўкараненні энергазберагальных тэхналогiй у жыллёвым будаўнiцтве. Прэзiдэнт асаблiва падкрэслiў неабходнасць выкарыстання прагрэсiўных тэхналогiй i пакватэрнага ацяплення. Аб тым, як вырашаюцца гэтыя пытаннi, урад i Нацыянальны банк даложаць кiраўнiку дзяржавы да 1 жнiўня.

На сустрэчы абмяркоўвалiся перспектывы ўкаранення ў Беларусi кiтайскага вопыту па выкарыстанню цяпла падземных вод у ацяпленнi жылфонду. Прэзiдэнт даручыў у блiжэйшы час правесцi эксперымент па будаўнiцтву жылых мiкрараёнаў у Мiнску i Брэсце з выкарыстаннем геатэрмальнай энергii для ацяплення дамоў. Беларускi бок ужо вядзе перагаворы з кiтайскiмi фiрмамi i ў гэтым годзе плануе пачаць рэалiзацыю гэтых праектаў. Станоўчы вопыт будзе пашыраны на ўсю рэспублiку.

Таксама Прэзiдэнту даложана аб рабоце Нацыянальнага банка па праграме адраджэння беларускай вёскi i аб дзейнасцi 10 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якiя курыруе вядучы фiнансавы iнстытут краiны. У цэлым у першым квартале ўсе сельгасарганiзацыi працавалi паспяхова, выручка ад рэалiзацыi тавараў i паслуг значна вырасла — на 42 працэнты.

Прэзiдэнт запатрабаваў, каб гэтыя сельгаспрадпрыемствы за кароткi перыяд часу выйшлi на ўзровень самых перадавых гаспадарак Беларусi. У сувязi з чым будзе ўдзелена асаблiвая ўвага знiжэнню вытворчых затрат і паляпшэнню эканамiчных паказчыкаў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўныя прагнозныя паказчыкi развiцця банкаўскай сiстэмы Беларусi за першы квартал гэтага года выкананы. Аб гэтым праiнфармаваў 15 мая Прэзiдэнта Бел
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика