21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Работа з людзьмi «належыць» усё ж такi нам»

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЧАЛАВЕК ВА ЎЛАДЗЕ




Вiктару РАЖАНЦУ, старшынi Слуцкага раённага Савета дэпутатаў, патэлефанавала якраз на 100-ы дзень пасля яго выбрання. Дамаўляючыся аб iнтэрв’ю, заадно i павiншавала з першым «юбiлеем». Ён шчыра здзiвiўся: «А я i не заўважыў...».

Да работы з людзьмi Вiктару Ражанцу сапраўды не прывыкаць — у свой час амаль трынаццаць гадоў адпрацаваў у арганiзацыйным аддзеле райвыканкама. Ды i на iншых пасадах — дырэктара кiнавiдэапраката, кiраўнiка справамi выканкама, начальнiка раённай службы занятасцi — арганiзатарскiя здольнасцi i ўменне знаходзiць агульную мову з людзьмi дапамагалi вырашаць часам не самыя простыя жыццёвыя праблемы. «Якiя б планы нi будаваў, якiя б задачы нi ставiў, усё пачынаецца i заканчваецца работай з людзьмi», — гаворыць старшыня райсавета.

— Па вялiкаму рахунку, асноўная задача мясцовых Саветаў дэпутатаў усiх узроўняў — у рамках сваiх паўнамоцтваў ствараць людзям нармальныя ўмовы для жыцця...

— Так, i пра гэта, дарэчы, гаворыцца ў Пасланнi Прэзiдэнта: «Рашэннi органаў дзяржаўнага кiравання павiнны быць сiстэмнымi i паслядоўнымi, а даручэннi — зразумелымi, i, канешне, жыццёва неабходныя чулыя адносiны да людзей. Не будзе даверу да ўлады — абрушыцца ўсё».

— Калi браць Слуцкi раён — што тут у сельскiх Саветаў атрымлiваецца, а па якiх накiрунках яшчэ адбываецца «прабуксоўка»?

— Практычна ва ўсе памяшканнi сельвыканкамаў сёння не сорамна зайсцi. Зроблены нармальны рамонт, пастаўлена сучаснае абсталяванне, тэхнiка, усё дагледжана... Нехта скажа: ну i што? Але ж, думаю, людзям больш прыемна вырашаць свае пытаннi, седзячы на прыёме не ў старым пакоi з дапатопнай мэбляй, а ў сучасным памяшканнi. Гэта тое «адзенне», па якому сустракаюць. Нашы сельвыканкамы цалкам укамплектаваны камп’ютарнай тэхнiкай. Дзейсную дапамогу ў гэтым аказаў i Мiнскi абласны выканаўчы камiтэт, якi выдзелiў у мiнулым годзе 12 камп’ютараў (на суму 21 мiльён рублёў), 2 адзiнкi капiравальнай тэхнiкi i 8 адзiнак сродкаў тэхнiчнай сувязi. Цяпер сакратары ўсiх сельскiх выканаўчых камiтэтаў працуюць з электроннай поштай, а гэта значна спрасцiла i палепшыла сувязь з раёнам.

Што не задавальняе? Асабiста я заўсёды раўнiва ставiўся да навядзення парадку на зямлi. Вы бачылi Слуцк — сёння гэта карцiнка, у якую ўкладзены немалыя фiнансавыя сродкi i намаганнi людзей. Дарэчы, па вынiках абласнога агляду-конкурсу за 2006 год наш горад атрымаў дыплом II ступенi i грашовую прэмiю ў памеры 4000 базавых велiчынь. Хочацца бачыць такiм жа ўвесь раён. Таму ў старшынь сельскiх Саветаў, у дэпутацкага корпуса пярвiчнага ўзроўню, а таксама ў грамадскiх фармiраванняў у гэтым плане яшчэ шмат работы. I хочацца, каб гэта работа давала больш плённыя вынiкi. Каб заахвоцiць жыхароў горада i раёна да актывiзацыi работ па добраўпарадкаванню тэрыторый, праводзяцца штогадовыя агляды-конкурсы на званне «Лепшая вясковая сядзiба раёна» i «Лепшы жылы дом горада». З палажэннем, умовамi конкурсу знаёмiм жыхароў праз газету «Слуцкi край».

Пэўная роля ў гэтым працэсе адводзiцца камунальным унiтарным прадпрыемствам (або КУПам), якiя могуць стварацца не толькi пры сельвыканкамах, а таксама пры прадпрыемствах жыллёва-камунальнай гаспадаркi, бытавога абслугоўвання i так далей. Вось тут патрэбна iнiцыятыва старшынi сельскага Савета, якi павiнен вырашаць усе арганiзацыйныя пытаннi.

Нядаўна з некалькiмi старшынямi сельскiх Саветаў ездзiлi ў Капыльскi раён, глядзелi, як працуе камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства «Цiмкаўлянка», створанае пры Цiмкавiцкiм сельвыканкаме. Канешне, iх варыянт таксама не iдэальны, прадпрыемства толькi пачало развiвацца, яго неабходна пашыраць, умацоўваць тэхнiчную базу... З чаго будзем пачынаць? Галоўнае, на мой погляд, падабраць вопытнага кiраўнiка такога прадпрыемства — гэта будзе неафiцыйны намеснiк старшынi сельвыканкама, адказны за вырашэнне цэлага шэрагу пытанняў. У вынiку знiкнуць праблемы несанкцыяваных звалак, апрацоўкi прысядзiбных участкаў, уборкi ўраджаю, падкошвання абочын...

— Камунальнае прадпрыемства па аказанню сельскагаспадарчых паслуг павiнна мець сваю тэхнiку...

— У Мiнскай вобласцi, ведаю, летась КУПы атрымалi новенькую тэхнiку (трактар, саджалку, капалку, касiлку i г.д.) пад праграму развiцця асабiстых падсобных гаспадарак. Мы таксама сёлета заяўку падалi. КУП трэба ствараць з галавой, а не дзеля галачкi, не дзеля таго, каб сказаць: вось, маўляў, у нас ён таксама ёсць. Але спачатку неабходна ўзяць паперу з ручкай i распiсаць на кожны месяц усе вiды работ, каб не было прастояў. Бо работа ў КУПа атрымлiваецца, у асноўным, сезонная: вясной — узараць, восенню — сабраць. А што ў студзенi, снежнi, лютым? Нiчога. Значыць, неабходна падумаць. Можна, скажам, заключыць дагавор з тымi ж дарожнiкамi на расчыстку вулiц, каб не ганяць тэхнiку з раёна ў вёску. Цi заняць камунальнае прадпрыемства яшчэ якiм-небудзь вiдам дзейнасцi — у залежнасцi ад спецыфiкi мясцовасцi. Можна прыцягнуць КУП да нарыхтоўкi дроў. Можна — да зносу безгаспадарных пабудоў (у адпаведнасцi з Указам № 70). Калi ласка, разбiрайце тыя ж самыя старыя хаты, пiлiце драўляныя канструкцыi i прадавайце на дровы. Ад гэтага толькi двайная карысць — i ўчастак будзе расчышчаны, i КУП задзейнiчаны.

Сёлета нашым Гацукоўскаму i Казловiцкаму сельвыканкамам пад праграму будаўнiцтва аграгарадкоў мяркуецца выдзелiць па машыне для вывазу смецця. Гэтыя адзiнкi тэхнiкi таксама павiнны ўвайсцi ў склад камунальнага прадпрыемства.

— Ва Указе Прэзiдэнта № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва» пералiчаны даходныя крынiцы сельскiх Саветаў. На ваш погляд, якiя з iх могуць быць канкрэтна выкарыстаны на тэрыторыi Слуцкага раёна?

— Абмеркаванне Указа прайшло ў вобласцi на ўсiх узроўнях: i ў абласным выканаўчым камiтэце, дзе старшынi раённых Саветаў дэпутатаў сустрэлiся з кiраўнiкамi абласных структур, i на сходзе дэпутатаў Случчыны. Гутарка на гэту тэму адбылася i нядаўна, падчас сустрэчы старшынi абласнога Савета дэпутатаў Святланы Герасiмовiч са старшынямi сельскiх Саветаў нашага раёна.

Скажу адразу, што некаторыя кiраўнiкi сельскiх Саветаў чакалi, што «грошы дадуць». Указ не даў грошы, ён даў магчымасць — шукайце, думайце... Напрыклад, збор за аказанне паслуг у сферы агратурызму. Чаму б не выкарыстаць гэту крынiцу? У прынцыпе, рэальна. Даходы ад пералiчэння часткi прыбытку тых жа камунальных унiтарных прадпрыемстваў — таксама магчымасць для фiнансавай падпiткi Савета, дайце толькi КУПам раскруцiцца... Даходы ад здачы ў арэнду маёмасцi, якая знаходзiцца ва ўласнасцi сельскага Савета? Калi ласка!

Некаторыя нюансы, праўда, узнiкаюць у сувязi з рэалiзацыяй маёмасцi, што знаходзіцца ў камунальнай уласнасцi, або з рэалiзацыяй безгаспадарнай маёмасцi. Гэта не тое што стаiць пустая хата, а ты ўзяў ды прадаў яе. Неабходна спачатку патрацiцца — аформiць пэўныя дакументы на зямлю, тэхпашпарт. Так што «навару» можа i не атрымацца.

Тут, скажу, нашым старшыням неабходны яшчэ i прыклад для пераймання. Каб нехта першы пачаў зарабляць i ў яго атрымалася... Так у свой час адбылося ў нас з малаком. Калi збор малака з падворкаў перадалi сельскiм выканаўчым камiтэтам, некаторыя (на чыёй тэрыторыi налiчвалася добрае пагалоўе) пачалi атрымлiваць прыбытак. Нехта змог за «малочныя» грошы нават машыну для Савета набыць. Другiя паглядзелi — ага, значыць, вартая справа, i нам трэба старацца... Так i цяпер — адначасова ва ўсiх задзейнiчаць патрэбныя фiнансавыя крынiцы не ўдасца, але ў некаторых абавязкова атрымаецца.

— Калi мы з вамi, Вiктар Аляксеевiч, закранулi Указ № 21, раскажыце, як iдзе перадача сiстэм водазабеспячэння i дарог спецыялiзаваным арганiзацыям? Гэта ж не проста зрабiць.

— Зразумела, што i для дарожных службаў, i для жыллёва-камунальнай гаспадаркi — гэта лiшнiя турботы. Можа хто з iх i не жадае на сябе браць дадатковую «ношу», але ёсць Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, i ён павiнен быць выкананы ў поўнай меры. Так, у райвыканкаме створана адпаведная камiсiя. З дарогамi прасцей — мы ўжо зрабiлi iх iнвентарызацыю. Да перадачы на баланс ДРБУ падрыхтаваны 137 кiламетраў дарог. I гэта толькi першая чарга. Там ёсць дарогi i з цвёрдым, i з гравiйным пакрыццём. Iншае пытанне — з сiстэмамi водазабеспячэння i водаадвядзення: гэтыя камунiкацыi знаходзяцца на глыбiнi, i ёсць некаторыя цяжкасцi з падрыхтоўкай схем iх размяшчэння. Тым не менш, i ў гэтым кiрунку ёсць рух.

Дарэчы, у нас ужо ёсць вопыт перадачы некаторых аб’ектаў нерухомасцi. Раней у горадзе быў свой жылкамуналсэрвiс, а ў раёне не было — калгасы i так жылi багата i самi маглi дазволiць сабе ўласныя ЖКГ. Але з цягам часу iх ЖКГ перасталi iснаваць. У вынiку засталiся «безгаспадарныя» калгасныя кацельнi, якiя неабходна было перадаць некаму на абслугоўванне. Паўстала пытанне: каму? У рэшце рэшт вырашылi на базе ПМК «Сельспецмантаж» стварыць раённую службу ЖКГ, якой i перадалi 14 аб’ектаў... Напэўна, камунальнiкi тады таксама хацелi, каб кацельнi нехта папярэдне давёў да ладу. Але ж прыйшлося iх узяць — не без прымянення валявога рашэння, канешне. Там навялi парадак, усе кацельнi адрамантавалi, утрымлiваюць iх нармальна. I мы забылiся на гэту праблему. Цяпер справа за перадачай сiстэм водазабеспячэння i каналiзацыi. Пытанне знаходзiцца ў працэсе вырашэння. Магчыма, давядзецца крыху пашырыць гарадскую водаканалiзацыйную гаспадарку i ўлiчыць новыя патрэбы пры фармiраваннi бюджэту на наступны год.

— Цi могуць сёння раённы Савет дэпутатаў i яго старшыня рэальна паўплываць на стан спраў у раёне?

— Я думаю, не толькi могуць, але i павiнны. Паколькi выканаўчая ўлада большы ўпор робiць на вытворчасць, на эканомiку ў цэлым, то такi накiрунак, як работа з людзьмi, «належыць» усё ж нам. Скажам, дзень дэпутата, уведзены па прапанове аблсавета, мы даволi ўдала сумяшчаем з днямi iнфармавання насельнiцтва — на сустрэчы са случчанамi выязджаюць прадстаўнiкi райвыканкама i дэпутаты («лiшнi» выезд апошнiм не пашкодзiць). I неабавязкова дэпутатам «зацыклiвацца» толькi на сваiх акругах. Нашы выбраннiкi, напрыклад, працуюць i з падлеткамi — iдуць у школы, каб разам з настаўнiкамi патлумачыць дзецям, як важна захаваць свой горад i сваю вёску чыстымi i прыгожымi.

Сёння, я ўпэўнены, не трэба баяцца сустрэч з людзьмi. Праблемы былi заўсёды, i яны заўсёды будуць. Калi, скажам, учора насельнiцтва задавальнялi своечасова падсыпаныя дарогi, то сёння яно патрабуе заасфальтаваных. I гэта — нармальны працэс. Калi нехта чымсьцi незадаволены — гэта таксама нармальна: значыць, ёсць штуршок для далейшага руху, развiцця. А вось калi людзям на вочы доўга не паказвацца, пачынаюцца крыўды, дадумваннi... Я для сябе спецыяльна завёў такi сшытак, у якiм пазначаю: дзе бываю, з кiм i па якому пытанню размаўляю. Мне цiкава, з якой колькасцю людзей я змагу сустрэцца, скажам, за год — у вёсках, у гаспадарках, на прадпрыемствах... Гэта такая своеасаблiвая праверка ўласных магчымасцяў. Не магу дазволiць сабе «завязнуць» у паперах i кабiнетных справах. Трэба апраўдваць давер людзей.

Наталля КАРПЕНКА.

г. Слуцк.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiктару РАЖАНЦУ, старшынi Слуцкага раённага Савета дэпутатаў, патэлефанавала якраз на 100-ы дзень пасля яго выбрання. Дамаўляючыся аб iнтэрв’ю, заадно
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика