21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па першаму патрабаванню

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Павiнна выдавацца пацыенту кнiга заўваг i прапаноў

Мiнiстэрствам аховы здароўя зацверджана Iнструкцыя аб парадку работы са зваротамi грамадзян.

Дадзеная iнструкцыя вызначае парадак разгляду зваротаў грамадзян, якiя паступаюць у Мiнiстэрства аховы здароўя i арганiзацыi сiстэмы Мiнiстэрства аховы здароўя, парадак вядзення справаводства па iх, арганiзацыю асабiстага прыёму грамадзян, парадак вядзення i захоўвання Кнiгi заўваг i прапаноў, а таксама арганiзацыю работы «гарачай» тэлефоннай лiнii.

Пацыентам, якiя збiраюцца звяртацца з пiсьмовай скаргай, не пашкодзiць ведаць аб патрабаваннях, што прад’яўляюцца да афармлення пiсьмовых зваротаў. У прыватнасцi, пiсьмовы зварот павiнен змяшчаць: найменне i (цi) адрас Мiнiстэрства аховы здароўя або арганiзацыi сiстэмы Мiнiстэрства аховы здароўя (пасаду, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку службовай асобы), куды накiроўваецца зварот; прозвiшча, iмя, iмя па бацьку заяўнiка, iнфармацыю аб яго месцы жыхарства i (цi) работы (вучобы); пераказ сутнасцi звароту i асабiсты подпiс грамадзянiна. Да пiсьмовых зваротаў могуць прыкладацца копii рашэнняў (адказаў), прынятых раней па сутнасцi звароту службовымi асобамi дзяржаўных органаў або iншых арганiзацый, а таксама iншыя дакументы, неабходныя для разгляду звароту. Пiсьмовыя звароты, якiя не адпавядаюць гэтым патрабаванням, могуць быць пакiнутыя без разгляду, аб чым у пяцiдзённы тэрмiн паведамляюць заяўнiкам з тлумачэннем прычыны адмовы. Пасля ўстаранення парушэнняў грамадзяне маюць права зноў звярнуцца ў Мiнiстэрства аховы здароўя цi арганiзацыi сiстэмы Мiнiстэрства аховы здароўя (да службовай асобы) ва ўстаноўленым парадку.

Трэба звярнуць увагу, што ананiмныя звароты разгляду не падлягаюць (за выключэннем паведамленняў, якiя ўтрымлiваюць звесткi аб падрыхтоўцы цi здзяйсненнi злачынства).

На разгляд зваротаў грамадзян адводзiцца максiмум месяц з дня iх рэгiстрацыi, а на звароты, якiя не патрабуюць дадатковага вывучэння, — усяго 15 дзён. Пры неабходнасцi правядзення спецыяльнай праверкi, запыту дадатковых матэрыялаў цi iнфармацыi тэрмiн разгляду можа быць падоўжаны, але не больш чым на адзiн месяц, i заяўнiк аб гэтым абавязкова апавяшчаецца. Калi запыты накiроўваюцца ў замежныя дзяржавы цi мiжнародныя арганiзацыi, тэрмiн разгляду зваротаў можа быць падоўжаны да 6 месяцаў.

Звароты грамадзян, на якiя даюцца прамежкавыя адказы, з кантролю не знiмаюцца — кантроль завяршаецца толькi тады, калi ўсе пастаўленыя ў звароце пытаннi разгледжаны, па iх прынятыя неабходныя меры i грамадзянам дадзены адказы ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрмiны.

Асабiсты прыём грамадзян праводзiцца кiраўнiкамi, iх намеснiкамi цi iншымi службовымi асобамi Мiнiстэрства аховы здароўя або арганiзацый сiстэмы Мiнiстэрства аховы здароўя не радзей чым адзiн раз у месяц. Пры вусным звароце грамадзянiн павiнен прад’явiць дакумент, якi засведчвае яго асобу. Пытаннi, з якiмi звяртаюцца грамадзяне, па магчымасцi павiнны вырашацца па ходу прыёму. У тым выпадку, калi пытанне, выкладзенае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабiстага прыёму, яно выкладаецца ў пiсьмовай форме i на iм робiцца адзнака «З асабiстага прыёму». Нашым чытачам не пашкодзiць ведаць, што Iнструкцыя забараняе знаходжанне ў памяшканнi, дзе праводзiцца асабiсты прыём грамадзян, асобаў, якiя не маюць да яго непасрэднага дачынення. Забараняецца таксама перадаваць скаргi грамадзян у дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi i службовым асобам, дзеяннi якiх абскарджваюцца (за выключэннем выпадкаў, калi разгляд гэтай катэгорыi зваротаў адносiцца да выключнай кампетэнцыi менавiта гэтых дзяржаўных органаў, арганiзацый i службовых асобаў).

Паўторныя звароты (вусныя i пiсьмовыя), у якiх не прыво-дзяцца новыя аргументы цi новыя абставiны, разгляду не падлягаюць, калi па iх маюцца вынiкi вычарпальных праверак або грамадзянам дадзены адказы ва ўстаноўленым парадку. Пры гэтым грамадзянам пiсьмова паведамляецца, што паўторныя звароты неабгрунтаваныя i перапiска па дадзенаму пытанню спыняецца.

Тэрмiн захоўвання зваротаў грамадзян i матэрыялаў, звязаных з iх разглядам, складае 5 гадоў (у выпадку неаднаразовага звароту — 5 гадоў з даты апошняга разгляду).

Асобны раздзел iнструкцыi прысвечаны парадку вядзення i захоўвання Кнiгi заўваг i прапаноў. Дакладнага месца, дзе ў Мiнiстэрстве аховы здароўя цi лячэбных установах павiнна захоўвацца Кнiга заўваг i прапаноў, у Iнструкцыi не вызначана. Але ў кожнай арганiзацыi на вiдным месцы неабходна змясцiць адпаведную iнфармацыю аб тым, дзе яе можна знайсцi, i па першаму патрабаванню заяўнiка Кнiга павiнна выдавацца яму ў рукi. Прычым нiхто не мае права патрабаваць ад грамадзянiна прад’явiць дакументы цi патлумачыць прычыну, па якой узнiкла неабходнасць унясення заўваг i прапаноў. У Кнiгу ўносяцца заўвагi i прапановы грамадзян аб дзейнасцi Мiнiстэрства аховы здароўя i яго арганiзацый, аб якасцi рэалiзуемых iмi тавараў, выконваемых работ i аказваемых паслуг. Адказ заяўнiку даецца на працягу 15 дзён. Пры неабходнасцi правядзення дадатковай праверкi i вывучэння дакументаў гэты тэрмiн можа быць падоўжаны яшчэ на 15 дзён, аднак заяўнiк аб гэтым абавязкова апавяшчаецца. Пры адсутнасцi побач з заўвагай цi прапановай прозвiшча грамадзянiна i iнфармацыi аб яго месцы жыхарства i (цi) месца працы, пiсьмовы адказ яму не накiроўваецца — адпаведная адзнака аб прычынах адмовы ў задавальненнi заўвагi цi прапановы ўносiцца ў Кнiгу.

Абавязковаму разгляду не падлягаюць выкладзеныя ў Кнiзе заўвагi i прапановы па пытаннях, якiя не датычацца дзейнасцi сiстэмы аховы здароўя, а таксама скаргi i заявы, для якiх заканадаўствам устаноўлены iншы парадак разгляду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павiнна выдавацца пацыенту кнiга заўваг i прапаноў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика