21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праграму на будучае i задачы на сёння

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

БЕЗ РЭТУШЫ

Абмеркавалi на сесii Магiлёўскага аблсавета

Трэцяя сесiя Магiлёўскага абласнога Савета дэпутатаў пачалася з урачыстага моманту: аблсавет i абраныя ў рэгiёне дэпутаты Нацыянальнага сходу павiншавалi кiраўнiцтва Магiлёўскай вобласцi i асабiста старшыню аблвыканкама Барыса Батуру з тым, што вобласць стала першай у працоўным сапернiцтве беларускiх рэгiёнаў i трапiла на рэспублiканскую Дошку гонару.

Дэпутаты зацвердзiлi шэраг важных для рэгiёна праграм: развiцця фiзiчнай культуры i спорту, дэмаграфiчнай бяспекi, развiцця аховы здароўя на 2007—2010 гады.

Прынятая праграма развiцця фiзiчнай культуры i спорту мае на мэце далейшы пад’ём фiзкультурнага руху, прапаганду здаровага ладу жыцця, мадэрнiзацыю спартыўных збудаванняў i эфектыўную падрыхтоўку спартсменаў да спаборнiцтваў. Мяркуецца, напрыклад, што да 2010 года будуць займацца спортам на 17 працэнтаў больш сельскiх жыхароў, чым цяпер.

Дэмаграфiчная сiтуацыя ў вобласцi характарызуецца натуральным спадам: памiрае больш, чым нараджаецца. Летась насельнiцтва паменшылася на 9,3 тысячы чалавек. Пераважную большасць (63,7%) складаюць сем’i, дзе выхоўваюць толькi адно дзiця. Такую сiтуацыю спецыялiсты лiчаць патэнцыяльнай пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Пагаршаецца стан здароўя людзей. Прычына больш чым 50 працэнтаў смяротных выпадкаў — захворваннi сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, 12 працэнтаў — анкалагiчныя захворваннi, прычым гэта лiчба павялiчваецца.

Праграма дэмаграфiчнай бяспекi Магiлёўскай вобласцi прынята для стабiлiзацыi дэмаграфiчнай сiтуацыi i стварэння перадумоў для дэмаграфiчнага росту, стымулявання нараджальнасцi i знiжэння смяротнасцi, умацавання здароўя людзей. Такiя ж мэты ставiць перад сабой i праграма развiцця аховы здароўя: палепшыць здароўе людзей за кошт якаснай i даступнай медыцынскай дапамогi.

Дэпутаты аблсавета заслухалi справаздачу аб ходзе выканання праграмы адраджэння вёскi, якая была прынятая два гады таму. Работа над павышэннем прыцягальнасцi вясковай працы i стварэннем добрых умоў жыцця дала плён. У Магiлёўскай вобласцi створана 79 аграгарадкоў, i сёлета яшчэ 37 вёсак атрымаюць новы статус. За два гады на адраджэнне вёскi было выдаткавана 3,2 трыльёна рублёў. Найбольшую колькасць грошай скiравалi на стварэнне канкурэнтаздольнай вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi. У вобласцi з’явiлiся 23 малочнатаварныя фермы еўрапейскага ўзроўню, дзе каровы даюць па 6—7 тысяч кiлаграм малака ў год. У сельскiя гаспадаркi прыйшло больш за паўтысячы маладых спецыялiстаў — выпускнiкоў ВНУ. Экспартуецца сельскагаспадарчая прадукцыя Магiлёўшчыны ў 15 краiн свету.

Аднак пакуль яшчэ не ўсё ўдаецца. Напрыклад, з бульбай: яе вырошчваюць сем гаспадарак, а ў адной — «Гiганце» Бабруйскага раёна — летась атрымалi ўраджайнасць больш чым 500 цэнтнераў з гектара. Але разам з тым на экспарт магiлёўская бульба не iдзе, вырошчваць караняплоды высокай якасцi, якiя, да таго ж, добра захоўваюцца, тут, на жаль, пакуль не навучылiся.

Асобным пунктам у рашэнне сесii запiсана заданне Камiтэта па сельскай гаспадарцы аблвыканкама — адысцi ад «дзедаўскага» спосабу даення ў вёдры, бо гэта негатыўна ўплывае на якасць прадукцыi.

На думку старшынi Магiлёўскага аблсавета Уладзiмiра Панцюхова, сваю ролю ў адраджэннi вёскi павiнны ўсвядомiць i народныя выбраннiкi. Напрыклад, iх задача — дапамагчы пазбавiцца ад утрыманскiх настрояў некаторым жыхарам аграгарадкоў. Чалавечы фактар павiнен стаць клопатам дэпутатаў.

Лiдар абласных дэпутатаў стаў iнiцыятарам разгляду яшчэ адной даволi вострай праблемы: добраўпарадкавання i сацыяльнай ачыстцы тэрыторый. Справа ў тым, што падобнае пытанне летась ужо слухалася на сесii ў суправаджэннi вiдэафiльма пра сметнiкi ў месцах адпачынку i на аўтамабiльных трасах. Прайшоў час, але мала што змянiлася. Дэпутатам, а таксама i старшыням сельскiх Саветаў, якiя бралi ўдзел у сесii, паказалi сумныя здымкi, якiя зрабiў Уладзiмiр Панцюхоў у розных вёсках шэрагу сельскiх раёнаў.

Санiтарныя ўрачы канстатавалi, што эфектыўная сiстэма смеццевыдалення iснуе далёка не ва ўсiх сельскiх раёнах. А ствараць яе неабходна: дамовы на вываз смецця трэба заключыць з кожным домаўладаннем, пра вываз смецця павiнны паклапацiцца крамы i iншыя сельскiя ўстановы. «Улада на месцах павiнна быць зацiкаўлена ў чысцiнi!» — лiчыць кiраўнiцтва вобласцi.

Рашэннем сесii ў раёнах да 1 лiпеня трэба завяршыць пашпартызацыю кожнага населенага пункта. I калi на працягу квартала не будзе створана сiстэма ачысткi i зноў будуць выкрыты факты засмечвання тэрыторый, старшыням сельвыканкамаў прыйдзецца адказваць за гэта па поўнай праграме.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абмеркавалi на сесii Магiлёўскага аблсавета
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика