Пытанне наконт чэкаў прапрацоўваецца мiнiстэрствамi сумесна з Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта
Мы з мужам атрымалi чэкi «Жыллё». Паколькi, згодна з Указам Прэзiдэнта, iх можна дарыць блiзкiм сваякам, мы перааформiлi чэкi на дачку, каб яна ў далейшым магла перааформiць iх на свайго сына з магчымасцю выкарыстання чэкаў на будаўнiцтва жылля. Сям’я ўнука стаiць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна Гродна з 2000 года. Паколькi чарга рухаецца вельмi марудна, ён вырашыў будаваць кватэру за свой кошт у жыллёва-будаўнiчым кааператыве. Першы ўзнос унёс год таму, другi прыпаў на люты 2007 года. Крэдыт унук пакуль яшчэ не браў. Паколькi дачка перааформiла чэкi «Жыллё» на сына, ён звярнуўся з iмi ў чэкавы аддзел. Там адказалi, што не могуць iх прыняць, паколькi трэба, каб чэкi былi перааформлены непасрэдна з бабулi на ўнука. Просiм вас дапамагчы разабрацца ў сiтуацыi.
Валянцiна Iльiнiчна АДЗЯРЫХА, в. Нова-Белiчы Слуцкага раёна. На гэты запыт Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi паведамiла наступнае. «У адпаведнасцi з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 13 ад 28 жнiўня 2006 года «Аб унясеннi змянення ў Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года № 6» i Пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiстапада 2006 года № 1529 «Аб мерах па рэалiзацыi Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 жнiўня 2006 года № 13» грамадзяне, якiя стаяць на ўлiку як маючыя патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, маюць права на iндэксацыю чэкаў «Жыллё» для аплаты паявога ўзносу ў жыллёвым цi жыллёва-будаўнiчым кааператыве або пагашэння крэдыту (пазыкi), узятага на гэта будаўнiцтва, фiнансаванне iндывiдуальнага цi калектыўнага жыллёвага будаўнiцтва, рэканструкцыi аднакватэрных, блакiраваных жылых дамоў, долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўнiцтве, набыцця жылля шляхам куплi, а таксама для пагашэння запазычанасцi па крэдытах банкаў i пазыках юрыдычных асобаў, узятых i выкарыстаных на ўказаныя мэты, налiчаных iм ва ўстаноўленым парадку, а таксама атрыманых у вынiку дарэння ад мужа (жонкi), бацькоў, дзяцей, родных братоў i сясцёр, дзеда, бабулi, унукаў (налiчаных дарыцелю ва ўстаноўленым парадку) па спадчыне або па рашэнню суда. У той жа час паведамляем, што зараз вышэйназванае пытанне сумесна прапрацоўваецца з Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Аб прынятым рашэннi вам будзе паведамлена дадаткова».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з мужам атрымалi чэкi «Жыллё». Паколькi, згодна з Указам Прэзiдэнта, iх можна дарыць блiзкiм сваякам, мы перааформiлi чэкi на дачку, каб яна ў дале |
|