21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Халтурыць нельга — працуем на сябе

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Сям’я Кульваноўскiх пераехала на Валожыншчыну з Iўеўскага раёна. Вось ужо два гады Iрына Iванаўна i Васiль Вацлававiч працуюць на ферме ў тутэйшай гаспадарцы «Бабровiчы». Чаму перабралiся? Кажуць, што не ад цяжкай работы «збеглi», а проста шукалi працоўнае месца з большым заробкам. «Трэба дзяцей падымаць», — кажуць ледзь не ў адзiн голас муж з жонкай. Старэйшы сын зараз у сталiцы ў ваеннай акадэмii вучыцца, а малодшы — у войску, на тэрмiновай службе. Так што грошы Кульваноўскiм цяпер вельмi дарэчы. У сельскагаспадарчым упраўленнi «Бабровiчы» (менавiта так афiцыйна называецца гаспадарка) заробкi нядрэнныя — галоўнае, працаваць сумленна. З прыходам iнвестара ў былога «аўтсайдара» з’явiўся рэальны шанц на будучыню.

«Шкада, што не было вiдэакамеры»

У Валожынскiм раёне новых гаспадароў атрымалi сем сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў. Зразумела, iнвестары прыйшлi далёка не ў лепшыя СВК, сцвярджае начальнiк планава-эканамiчнага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Валожынскага райвыканкама Любоў Рэут. У сярэднiм кожная такая гаспадарка мела дзесьцi па 4 мiльярды рублёў доўгу. «Стартавыя ўмовы» былi надзвычай складаныя, тым не менш, сiтуацыю ўдалося выправiць. У першую чаргу дзякуючы значным укладанням — усяго быў выдаткаваны дзесьцi 31 мiльярд рублёў. Паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Валожынскага райвыканкама Пятра Жаўняровiча, iнвестары паспяхова пачалi «раскручвацца» ў новай для сябе справе. У вынiку чаго аб’ёмы вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi ў рэфармаваных гаспадарках у сярэднiм узраслi амаль у 1,5 раза, а ў «Бабровiчах» — у 1,76.

Былы саўгас iмя Суворава з 1 верасня 2004 года атрымаў новага гаспадара — унiтарнае прадпрыемства «Мiнскаблгаз». З таго часу i пачаў называцца сельскагаспадарчым упраўленнем «Бабровiчы». З чым сутыкнулiся iнвестары?

— Скажу вам шчыра: вельмi шкадаваў, што не было пад рукой вiдэакамеры, — заўважае дырэктар сельскагаспадарчага ўпраўлення «Бабровiчы» Генадзь Бычкоўскi. — Большасць вытворчых будынкаў трэба было аднаўляць, гаражы ўвогуле стаялi без дахаў. Уяўляеце сабе сiтуацыю? Першы год даводзiлася штодня пачынаць работу а палове шостай ранiцы, паколькi хацелася многае паспець, хутчэй выйсцi на нармальны ўзровень. Зараз паступова ўваходзiм у графiк — працуем без усялякiх аўралаў.

Адраджэнне «Бабровiчаў» адбываецца ў адпаведнасцi з грунтоўным бiзнэс-планам. Ён быў распрацаваны з удзелам навукоўцаў — спецыялiстаў iнстытутаў жывёлагадоўлi, земляробства i селекцыi, а таксама аграрнай эканомiкi. Прымяненне гэтых рэкамендацый на практыцы прынесла добры вынiк — гаспадарка пачала актыўна развiвацца, даводзiць да ладу вытворчую базу, адпрацоўваць уласную спецыялiзацыю. За няпоўныя тры гады ўдалося дасягнуць многага, галоўны ж вынiк, як лiчыць Генадзь Бычкоўскi, — гэта тое, што ў людзей з’явiлася зацiкаўленасць у вынiках работы, знiкла абыякавасць i апатыя. Ад вяскоўцаў неаднойчы даводзiлася чуць: «нельга халтурыць — працуем на сябе». Рэфармаванне быццам бы ўдыхнула жыццё ў гаспадарку, якая пацiху прыходзiла ў заняпад i на момант прыходу iнвестараў знаходзiлася лiтаральна на мяжы банкруцтва.

Вынiк большы — доўг меншы

Галоўная стаўка зроблена на развiццё вытворчасцi малака. Гэты накiрунак зараз прыносiць рэальныя грошы, прычым «хуткiя» — разлiкi за здадзеную прадукцыю адбываюцца своечасова, таму ў гаспадаркi заўсёды ёсць «жывая капейка». Сваiм транспартам сельгасупраўленне штодня перавозiць пяць тон малака ў Валожын, усё яно прымаецца вышэйшым гатункам. Адпаведна, страт з-за недастатковай якасцi няма — адны прыбыткi. Тым больш што вынiкi стабiльна павялiчваюцца: сёлета плануюць ад кожнай каровы надаiць па 4,5 тоны малака. Гэта больш чым удвая перавышае паказчык 2003 года. У гаспадарцы цяпер не надта вялiкi агульны статак — 468 кароў, у перспектыве плануюць яго павялiчыць, аднак стрымлiвае недахоп неабходных памяшканняў. Узводзiць нешта новае пакуль не збiраюцца, паколькi хапае будынкаў, якiя можна давесцi да ладу. Такая рэканструкцыя больш таннай выйдзе — грошы трэба з розумам расходаваць, так лiчаць у гаспадарцы.

На развiццё «Бабровiчаў» iнвестар выдаткаваў больш чым 8 мiльярдаў рублёў. Асноўная частка гэтых грошай пайшла на аднаўленне вытворчай базы i закупку тэхнiкi. Усе неабходныя агрэгаты набывалiся выключна «пад патрэбу».

Напрыклад, калi вырашылi павялiчыць плошчы пад цукровыя буракi (якiя, дарэчы, лiчацца адной з самых выгадных сельскагаспадарчых культур), то i спецыяльную тэхнiку «прыгналi». Увогуле, на палеткi зараз проста прыемна паглядзець — адразу бачна, што рабiлi ўсё па тэхналогii. Веснавую сяўбу гаспадарка правяла першай у раёне, па многiх паказчыках яны сёння адны з лепшых. I спыняцца не збiраюцца.

— Сучасную ферму з даiльнай залай узводзiць пакуль не плануем, — адзначае Генадзь Бычкоўскi, — такое задавальненне не з танных — неабходна выдаткаваць каля 20 мiльярдаў рублёў. Можна i без гэтага стварыць людзям нармальныя ўмовы для працы. Раней на фермы было, што называецца, «не ўлезцi», а зараз тут усё заасфальтавалi i работнiкi ў тапках ходзяць. Зрабiлi энергаэфектыўныя дахi, дзякуючы чаму днём можна поўнасцю працаваць без асвятлення.

Эканомiя — адна з умоў поспеху, у «Бабровiчах» усё гэта цудоўна разумеюць. Тут дакладна пралiчваюць расход дызельнага палiва, бензiну, звадкаванага i прыроднага газу на мiльён рублёў выручкi. Такiя лiчбы дазваляюць адсочваць рэальную эканамiчную сiтуацыю. А зацiкаўленасць у нарошчваннi аб’ёмаў вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi ў рэфармаваных гаспадарак самая прамая. У адпаведнасцi з заканадаўствам, даўгi такiм аграпрамысловым прадпрыемствам павiнны спiсвацца прапарцыянальна росту асноўных паказчыкаў. Таму ёсць вялiкi стымул для таго, каб паступальна рухацца наперад. Як адзначыў Генадзь Бычкоўскi, цяпер створаны ўсе ўмовы для таго, каб вярнуць гаспадарцы былую славу.

Чаргi на жыллё не будзе

Зараз у сельгасупраўленнi «Бабровiчы» працуюць 153 чалавекi. Колькасць работнiкаў такая ж, як i да рэфармавання. Праўда, адбылiся пэўныя змены — тыя, хто не вытрымаў «выпрабавання дысцыплiнай», пайшлi з гаспадаркi, замест iх набралi новых людзей. Балазе, ахвотнiкаў уладкавацца сюды на працу шмат. Па-першае, тут добрыя заробкi — у сярэднiм за мiнулы год у «Бабровiчах» атрымлiвалi дзесьцi па паўмiльёна рублёў. У параўнаннi з «дарэформенным» 2003-м узровень аплаты працы павялiчыўся больш чым у пяць разоў! Тады вяскоўцы ў сярэднiм атрымлiвалi па 93 тыс. Зараз тыя ж Кульваноўскiя ўдваiх зарабляюць каля 1,4 мiльёна рублёў. Калi параўнаеш гэтыя лiчбы, то зразумееш, чаму праца ў сельскай гаспадарцы становiцца прэстыжнай. Аднак застаецца вельмi цяжкай — здараецца, што рабiць прыходзiцца ад цямна да цямна.

— Сумленныя работнiкi заўсёды могуць разлiчваць на добрыя заробкi i дапамогу, — кажа Генадзь Бычкоўскi. — А вось п’янства, крадзяжу i падману цярпець не будзем. Дысцыплiна ў гаспадарцы вельмi жорсткая — кожны работнiк штодня праходзiць алкатэст. Пачатак i заканчэнне працоўнага дня таксама дакладна адсочваюцца: ва ўсiх ёсць спецыяльны трохвугольны жэтон, дзе пазначаны асабiсты нумар. Павiнны быць агульныя правiлы, якiх усiм неабходна прытрымлiвацца. Толькi ў такiм разе магчыма сфармiраваць паўнавартасны калектыў, якi здольны выконваць самыя адказныя задачы.

Рэфармаванне мае дакладны арыенцiр на дысцыплiну i адказнасць. А таксама — на задавальненне сацыяльных гарантый работнiкаў. Разам з прыстойнымi заробкамi гэта яшчэ i камфартабельнае жыллё з усiмi «гарадскiмi» выгодамi. У «Бабровiчах» для работнiкаў пабудавана ўжо пяць катэджаў, узводзiцца яшчэ дзесяць, яшчэ столькi ж — у планах. Калi ўся будоўля завершыцца, то чарга на атрыманне жылля (зараз у ёй 14 чалавек) знiкне. Дарэчы, сельгаспрадпрыемства яшчэ i домiкi набывае — такiм чынам атрымала свой «куток» сям’я Кульваноўскiх. Гаспадарка iм i з рамонтам дапамагла...

Валожынскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сям’я Кульваноўскiх пераехала на Валожыншчыну з Iўеўскага раёна. Вось ужо два гады Iрына Iванаўна i Васiль Вацлававiч працуюць на ферме ў тутэйшай гас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика