21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не знiкай, вёска...

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Учора, сёння, заўтра

Цяперашняя вёска Хрыпялёва, што знаходзiцца больш за тры дзесяткi кiламетраў на захад ад Магiлёва, падаецца зусiм не вялiкай i не надта адметнай. Аднак першыя ўражаннi — рэч не заўсёды ўдзячная. I прыкладаў таму iснуе шмат. Прынамсi, сам па сабе цiкавы факт: некалi вёска была цэнтрам цалкам самастойнага сельсавета. А плюс да таго даволi рэдкiм для Усходняй Беларусi месцам, дзе кампактна пражывалi палякi.

Прынята лiчыць, што Хрыпялёва ўзнiкла ў сярэдзiне ХVI стагоддзя, прычым гэты па-сапраўднаму «паважны ўзрост» зараз пацвярджаюць пiсьмовыя крынiцы. Яны ж сведчаць, што некалi цяперашняя вёска падзялялася на фальварак, аколiцу i засценак. Разам з тым нiводны з дакументаў не дае дакладнага адказу, адкуль тут усё ж «з’явiлiся» палякi. Таму гэта пытанне дагэтуль застаецца прадметам спрэчак мясцовых жыхароў. I калi адны кажуць аб перасяленцах падчас iснавання Вялiкага княства Лiтоўскага, то iншыя сцвярджаюць, што частка тутэйшых проста зрабiлiся палякамi «па пану». Але больш важна не тое — нават нягледзячы на адсутнасць касцёла, у наваколлi многiя на самай справе вызначалi сябе католiкамi. А на вясковых могiлках i сёння можна адшукаць старажытныя камянi з надпiсамi на польскай мове.

Аднак цi не найбольш значным пацвярджэннем асаблiвасцi гэтага кутка Магiлёўшчыны з’яўляецца наступная акалiчнасць — у 20—30 гадах мiнулага стагоддзя тут iснаваў асобны нацыянальны польскi сельсавет. У той час у вёсцы, дзе налiчвалася пад дзве з паловай сотнi жыхароў, мелiся млын, кузня i ваўначоска. Неўзабаве ж узнiк тут i «ўласны» калгас. Яму, няцяжка здагадацца, адразу ж далi iмя Фелiкса Дзяржынскага.

— Увогуле нацыянальны польскi сельсавет аб’ядноўваў шэсць населеных пунктаў, — распавядае старшыня Вендаражскага сельскага Савета Вiктар Славiнскi. — Апроч непасрэдна Хрыпялёва, сюды ж увайшлi суседнiя вёскi Зялёная Слабада, Чырвоная Слабада, Зацiшша, Польскi Журавец i Гразь. Прычым усе яны захавалiся дагэтуль. Адно, што з цягам часу змянiлiся дзве назвы: Польскi Журавец пазбавiўся «прыстаўкi» i стаў лiчыцца Жураўцом-2, а Гразь ператварылася ў Мiкалаеўку.

Рашэнне аб стварэннi Хрыпялёўскага нацыянальнага польскага сельсавета з’явiлася ў вераснi 1926 года — як кажуць, згодна з вядомай палiтыкай «каранiзацыi». Тады, у самым пачатку iснавання БССР, стаўка на падтрымку карэннага насельнiцтва ў асобных рэгiёнах прывяла да арганiзацыi латышскiх, лiтоўскiх, нямецкiх, польскiх, рускiх, украiнскiх, яўрэйскiх сельскiх i местачковых Саветаў або калгасаў. Пры гэтым ў месцах кампактнага пражывання прадстаўнiкоў гэтых народаў масава ўзнiкалi хаты-чытальнi i школы з роднай мовай выкладання. Не стала выключэннем i Хрыпялёва. Па праўдзе, мясцовая школка была не надта вялiкай. Аднак цi не кожны са старых людзей тут адзначыць — навучалiся ў ёй па-польску...

Зрэшты, праiснавала яна нядоўга. Вядомы тэзiс аб перавазе «класавага над нацыянальным» адыграў сваю ролю — палiтыка каранiзацыi пачала паступова згортвацца. У жнiўнi 1937 года Хрыпялёўскi сельсавет спынiў сваю гiсторыю ў якасцi нацыянальнага. А ўжо ў пасляваенны час — i ў якасцi самастойнай адмiнiстрацыйнай адзiнкi. Падчас чарговага ўзбуйнення вёска Хрыпялёва i наваколле «адышлi» да сельсавета з цэнтрам у вёсцы Вендараж.

— Шчыра кажучы, мясцовае насельнiцтва не было нiколi чыста польскiм, жыло тут таксама шмат беларусаў, рускiх, i кожны лiчыў гэту зямлю сваёй. Дастаткова зайсцi на вясковыя могiлкi, каб пераканацца — тут ляжаць побач як католiкi, так i праваслаўныя, — адзначае Вiктар Славiнскi.

У Зацiшшы, Зялёнай Слабадзе, Чырвонай Слабадзе сёння засталося лiтаральна па некалькi чалавек. Пад сем дзесяткаў жыхароў налiчвае толькi Хрыпялёва. Але пераважная большасць з iх — ужо на пенсii. У вёсцы спынiлася будаўнiцтва. А старыя хаты пад жыллё цi пад дачу можна набыць за вельмi нязначныя на сёння грошы — 200 «умоўных адзiнак». I нядзiўна — з усiх сацыяльных выгод засталася адна аўталаўка. Адно, што за нейкi кiламетр, у суседнiм Будзiшчы, ёсць уласная крамка, ФАП i там жа рэгулярна «ходзiць» аўтобус на Магiлёў.

— Не было б вядомага крызiсу пачатку 1990-х гадоў, напэўна, усё магло б быць па-iншаму, — лiчыць Вiктар Славiнскi. — Вось толькi адзiн прыклад — мы ўжо мелi на руках праект газiфiкацыi сельсавета i нават завезлi трубы. Але каб увасобiць праект, не хапiла ўсяго аднаго года... I ўсё ж цi не самым сумным вынiкам тагачаснай нестабiльнасцi аказалася значнае пагаршэнне стану мясцовага саўгаса «Вендараж», што ў рэшце рэшт прывяло да закрыцця апошняга вытворчага аб’екта ў Хрыпялёве — фермы, дзе стаялi 250 кароў i цяляты.

Аднаўлення фермы (зноў-такi з улiкам рэальнай колькасцi працаздольнага насельнiцтва) зараз няма нават у планах. Як, да слова, можна назваць неактуальнай i гаворку аб адраджэннi нацыянальнага сельсавета. Апошнi перапiс аказаўся вельмi красамоўным: з больш чым 40 тысяч жыхароў Магiлёўскага раёна назвалi сябе палякамi ўсяго... 41 чалавек. Тым не менш цi наканавана ў блiжэйшы час знiкнуць з карты самой вёсцы Хрыпялёва — яшчэ пытанне.

— Два з паловай гады таму колiшнi саўгас «Вендараж» быў перададзены пад юрысдыкцыю РУП «Магiлёўэнерга», — кажа Вiктар Славiнскi. — Далей новы ўласнiк стаў укладваць сродкi ў тэхнiку, абнаўленне статку, набыццё ўгнаенняў, што ў рэшце рэшт i дае плён — сельскагаспадарчы фiлiял энергетыкаў стаў выходзiць у лiдары па жывёлагадоўлi. А дзе работа — там i перспектывы. Да таго ж, нельга не заўважыць, што ўжо сёння у Вендаражы, што знаходзiцца за сем кiламетраў ад Хрыпялёва, iснуе практычна ўся неабходная сацыяльная iнфраструктура, да прыкладу, амбулаторыя, вялiкая школа, Дом культуры, гандлёвы цэнтр, пошта, комплексны прыёмны пункт. Прычым ўсё гэта плануецца прывесцi ў парадак. У 2010 годзе Вендараж павiнен стаць аграгарадком. А гэта вялiкi плюс для ўсяго сельсавета i шанц на тое, каб у нас пачала затрымлiвацца моладзь.

Магiлёўскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяперашняя вёска Хрыпялёва, што знаходзiцца больш за тры дзесяткi кiламетраў на захад ад Магiлёва, падаецца зусiм не вялiкай i не надта адметнай. Адна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика