Беларусы замежжа прапануюць
Таццяна ЛЯЎКОВIЧ
Дыяспара Сёння за межамi нашай рэспублiкi пражывае больш за 3,5 млн беларусаў, у месцах кампактнага пражывання дзейнiчае каля 200 грамадскiх аб’яднанняў. У выставе «СМI ў Беларусi», якая прайшла нядаўна ў Мiнску, у чацвёрты раз бралi ўдзел СМI беларускiх дыяспар. Сустрэча iх прадстаўнiкоў з айчыннымi калегамi адбылася 4 мая пры садзейнiчаннi Камiтэта па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў i таварыства па сувязях з суайчыннiкамi за мяжой «Радзiма».Прэс-сакратар апарата Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў Мiхаiл Рыбакоў адзначыў, што беларускiя дыяспары ў краiнах свайго пражывання могуць стаць праваднiкамi праўдзiвай iнфармацыi аб жыццi Беларусi, садзейнiчаць пашырэнню i ўмацаванню беларускай прысутнасцi на сусветнай iнфармацыйнай прасторы. Адно з важнейшых пытанняў, якое хвалюе сёння беларусаў замежжа — гэта распрацоўка праекта закона аб суайчыннiках. Закон будзе рэгламентаваць адносiны беларускай дыяспары за мяжой з Беларуссю, як мацярынскай дзяржавай, ахопiць культурную, iнфармацыйную, эканамiчную i iншыя сферы. Паводле слоў Максiма Дубянка, старшынi аб’яднання «Радзiма», важна, каб у распрацоўцы закона актыўны ўдзел прынялi самi дыяспары. Садзейнiчаць гэтаму будуць i МУС Беларусi, i Камiтэт па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў, i таварыства «Радзiма». Дарэчы, увядзенне iнстытута двайнога грамадзянства праектам закона не прадугледжана. Сёлета на базе «Радзiмы» пры падтрымцы Мiнiстэрства адукацыi Беларусi пройдзе семiнар па павышэнню квалiфiкацыi для настаўнiкаў беларускай мовы i лiтаратуры замежжа. У пытаннях развiцця i падтрымання беларускай мовы, упэўнены М. Дубянок, Беларусь павiнна ўзяць на сябе клопат аб забеспячэннi замежных беларускамоўных школ, класаў i факультатываў падручнiкамi, кнiгамi, новымi метадычнымi матэрыяламi. На жаль, у гэтым накiрунку сёння iснуе яшчэ пэўная бюракратычная цяганiна, мiждзяржаўныя, мытневыя перашкоды.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння за межамi нашай рэспублiкi пражывае больш за 3,5 млн беларусаў, у месцах кампактнага пражывання дзейнiчае каля 200 грамадскiх аб’яднанняў. У выс
|
|