Хроніка апошніх падзей
З НIГЕРЫI НIХТО НЕ ПIША
Выкрадальнiкi, якiя ўзялi ў заложнiкi беларускую грамадзянку Iрыну Экпа-Ума, ужо некалькi дзён не выходзяць на сувязь. Складанасць у тым, што кантакт адбываецца толькi ў аднабаковым парадку, злачынцы пастаянна мяняюць нумары тэлефонаў i тэлефануюць у непрадказальны час. Але ж надзея на паспяховае вызваленне жанчыны застаецца. ВЫБУХ У ПАКIСТАНЕ У гатэлi Marhabar у пакiстанскiм горадзе Пешаверы ўчора ўзарвалася моцная бомба. У вынiку загiнулi 24 чалавекi, яшчэ 25 пацярпелi. Выбух часткова разбурыў трохпавярховы будынак, пачаўся пажар. Мiнiстр юстыцыi паўночна-заходняй пагранiчнай правiнцыi заявiў, што гэты выбух можа быць звязаны з тэрактам, якi адбыўся 28 красавiка ў горадзе Шарсада, што знаходзiцца каля Пешаверы. Тады яго здзейснiў тэрарыст-смяротнiк, загiнулi 29 чалавек, пацярпеў мiнiстр унутраных спраў краiны Афтаб Ахмед Хан Шэрпао. УКРАIНСКУЮ АПАЗIЦЫЮ ЗА ПРАГУЛЫ ПАЗБАВIЛI ЗАРПЛАТЫ Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украiны ад апазiцыйных фракцый — БЮЦ i «Нашай Украiны» — не атрымаюць зарплату, якая iм належыць, за май. Са слоў старшынi камiтэта па пытаннях рэгламенту, дэпутацкай этыкi i забеспячэння дзейнасцi Рады Аляксандра Яфрэмава, прычынай для пазбаўлення апазiцыянераў зарплаты стала тое, што яны працяглы час iгнаруюць пасяджэннi парламента. «Размова не iдзе пра тое, што «каалiцыянты» не хочуць даваць апазiцыi грошы. Але зарплату будуць атрымлiваць толькi тыя дэпутаты, якiя, адпаведна з нормамi, прыходзяць у зал сесii i ўласнаручна распiсваюцца ў ведамасцi», — адзначыў Яфрэмаў. Нагадаем, што дэпутаты-апазiцыянеры не прымаюць удзелу ў пасяджэннях парламента, якi яны лiчаць нелiгiтымным, з сакавiка гэтага года. У СЕКТАРЫ ГАЗА ЗНОЎ СТРАЛЯЮЦЬ У вынiку перастрэлкi, якая адбылася ўчора каля пагранiчнага пункта пропуску «Карнi» (сектар Газа) памiж баевiкамi ФАТХа i ХАМАСа пры ўдзеле iзраiльскiх ваенных, загiнулi як мiнiмум восем чалавек. Абедзве палесцiнскiя арганiзацыi абвiнавачваюць адна другую ў правакацыях, а таксама ва ўдзеле ў гэтым iзраiльскага боку. Новая хваля гвалту ў Палесцiнскай аўтаномii пачалася на фоне сур’ёзнага ўрадавага крызiсу, якi пагражае развалiць дзеючы ўрад нацыянальнага адзiнства. Нядаўна ў адстаўку пайшоў мiнiстр унутраных спраў аўтаномii Ханi аль-Кавасмi. ЗДЫМАЕЦЦА ПРАЦЯГ ЗНАКАМIТЫХ «МУШКЕЦЁРАЎ» У расiйскiм Iнтэрнэце з’явiлася iнфармацыя пра тое, што адбудуцца здымкi новай часткi прыгод славутай чацвёркi мушкецёраў пры ўдзеле зорак савецкага кiно — Баярскага, Смехава, Старыгiна i Смiрнiцкага. Фiльм будзе мець назву «Прыгоды мушкецёраў. Скарб кардынала Мазарынi», прэм’ера павiнна адбыцца ў 2008 годзе, а ўжо зараз у Iнтэрнэце з’явiлiся пробныя кадры артыстаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкрадальнiкi, якiя ўзялi ў заложнiкi беларускую грамадзянку Iрыну Экпа-Ума, ужо некалькi дзён не выходзяць на сувязь
|
|