Беларусы ахвотна карыстаюцца крэдытамi
Iгар ШЧУЧЭНКА
Штогод усё большая колькасць нашых грамадзян звяртаецца ў банкi, каб «перахапiць» грошай на канкрэтныя мэты: напрыклад, набыць той жа халадзiльнiк, цi газавую плiту...
Калi раней падобыя пакупкi рабiлiся пры актыўнай дапамозе суседзяў, калег i сяброў, якiя «стралялi» неабходную суму, то зараз больш даступным становiцца ўсё ж такi крэдытаванне ў банках. I яшчэ адзiн момант: на думку многiх экспертаў, чалавек тым ахвотней iдзе ў банк па крэдыт, чым заможней ён жыве. А, як вядома, дабрабыт нашых людзей паляпшаецца. Аб чым можна меркаваць хоць бы па iмклiваму росту дэпазiтаў насельнiцтва. Паводле апошнiх даных Нацыянальнага банка, якiя карэспандэнту «Звязды» прадаставiў прэс-сакратар галоўнага банка Мiхаiл Журавовiч, за студзень—красавiк рублёвыя i дэпазiты ў замежнай валюце беларусаў ў пераразлiку на нацыянальную валюту павялiчылiся на 844,5 мiльярда рублёў, або на 10,8 працэнта, i дасягнулi амаль 8,7 трыльёна рублёў. Рублёвыя дэпазiты за гэты час узраслi на 380 мiльярдаў рублёў (на 7,1 працэнта), а ў СКВ — на 213,6 мiльёна (на 18,4 працэнта). На пачатак мая ў цэлым дэпазiты людзей у нацыянальнай валюце складалi больш за 5,7 трыльёна рублёў, а ў замежнай — амаль 1,4 мiльярда долараў ЗША. У сваю чаргу ў банкаў, рэсурсы якiх папаўняюць i грамадзяне ўкладамi, з’яўляецца больш магчымасцяў, каб задаволiць попыт насельнiцтва на банкаўскiя паслугi. Напрыклад, банкi сёння цалкам задавальняюць растучыя «апетыты» грамадзян, якiя будуюцца. Так, на жыллёвае будаўнiцтва толькi ў першым квартале гэтага года банкамi выдадзена насельнiцтву 526,5 мiльярда рублёў, або 24 працэнты ад гадавога аб’ёму, што прагназуецца. Льготныя крэдыты склалi амаль 383 мiльярды рублёў: яны выраслi ў 1,4 раза ў параўнаннi з першым кварталам мiнулага года, калi было выдадзена льготных крэдытаў на 268 мiльярдаў рублёў. А запазычанасць грамадзян па крэдытах на спажывецкiя мэты ўзрасла ў 1,8 раза i дасягнула 2,5 трыльёна рублёў. Уся крэдытная запазычанасць фiзiчных асобаў за студзень—сакавiк гэтага года ўзрасла на 7,2 працэнта, цi на 395,7 мiльярда рублёў, i на 1 красавiка склала амаль 5,9 трыльёна рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод усё большая колькасць нашых грамадзян звяртаецца ў банкi, каб «перахапiць» грошай на канкрэтныя мэты: напрыклад, набыць той жа халадзiльнiк, цi |
|