Паважаныя сябры!
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Гродзенскi аблвыканкам, Карэлiцкi райвыканкам, Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусi пад кiраўнiцтвам народнага артыста Беларусi, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Беларусi, прафесара Мiхаiла Фiнберга зноў запрашаюць на V рэгiянальны фестываль мастацтваў «Мiрскi замак-2007», якi адбудзецца 2—3 чэрвеня ля муроў Мiрскага замка.
Сёлетнi фестываль у Мiры, што месцiцца ў сэрцы Гродзеншчыны, заклiканы прыцягнуць увагу да музычных скарбаў Гродзенскага краю, якiя назапашвалiся на працягу многiх стагоддзяў i прадстаўленыя не толькi багацейшым фальклорам, але i прафесiйным музычным мастацтвам. Феерычныя канцэрты ў залах i на пленэры, з уласцiвым для iх высокiм напалам, спалучаюцца з iнтэлектуальнай засяроджанасцю навуковай канферэнцыi, а святкаванне 125-годдзя славутых песняроў беларускай зямлi Янкi Купалы i Якуба Коласа — з «музычным падарункам» былым мецэнатам Мiрскай зямлi — Радзiвiлам, i нарэшце — з джазавым канцэртам. Вы адчуеце незвычайную асалоду ад прэм’еры новай праграмы камерных калектываў Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi «Знакамiтыя iмёны Беларусi» Мацей Радзiвiл (1751—1821), Антонiй Радзiвiл (1775—1833), унiкальнага канцэрта «Дыялог супрацьлегласцяў-2» з удзелам бiг-бэнда Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi i Нацыянальнага акадэмiчнага народнага хору Рэспублiкi Беларусь iмя Г. Цiтовiча. Адметная старонка фестывалю — гала-канцэрт калектываў i выканаўцаў Гродзенскай абласной фiлармонii «Песняры беларускай душы». У першы дзень мастацкiя калектывы Карэлiцкага раёна пакажуць сваё майстэрства ў пасялковым амфiтэатры. Назаўтра традыцыйныя для рэгiёна песнi i танцы перабяруцца блiжэй да замка, каб арганiчна ўпiсацца ў сярэдневяковы турнiр i горад майстроў. Мiрскiя навуковыя чытаннi «Архiтэктурная спадчына Беларусi — канстанта памяцi» дапамогуць адчуць подых старажытнага дойлiдства. Сучасны пасёлак сустрэне вас фотавыстаўкай народнага фотаклуба «Гродна» «Мiрскi замак — крынiца натхнення», шматлiкiмi атракцыёнамi. Пачатак у 11:00. Запрашаем вас на свята! Арганiзацыйны камiтэт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Гродзенскi аблвыканкам, Карэлiцкi райвыканкам, Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусi пад кiраўнiцтвам наро
|
|