21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь i Расiя ў блiжэйшы час створаць новыя саюзныя праграмы

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

З такой прапановай выступiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым паведамiў журналiстам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii Павел Барадзiн, каменцiруючы вынiкi сваёй сустрэчы з Прэзiдэнтам Беларусi, старшынёй Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле яго слоў, адпаведнае даручэнне Прэзiдэнт Беларусi дасць ураду краiны. Сярод новых праектаў — будаўнiцтва аўтадарогi «Брэст—Уладзiвасток», стварэнне камунiкацыйнай сеткi.

Як адзначыў Павел Барадзiн, цяпер дзейнiчае больш за 20 саюзных праграм. У iх рэалiзацыi задзейнiчана звыш 2,8 тыс. прадпрыемстваў Беларусi i Расii, на якiх працуюць амаль 350 тыс. чалавек.

Марскі порт Беларусі будзе створаны ў Ленінградскай вобласці, паведаміў Павел Барадзін.

«Мы разглядалі розныя варыянты - прыбалтыйскі, украінскі, чарнаморскае ўзбярэжжа, але найбольш удачны варыянт з пункту гледжання зручнасці транспартнай схемы і аб’ёмаў таварнага патоку - Ленінградская вобласць, і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гэта пацвердзіў», - сказаў дзяржсакратар. Ён перакананы, што праект будзе цікавы і для заходніх інвестараў.

На сустрэчы з прэзідэнтам абмяркоўваўся таксама праект па перамяшчэнню Мінскага авіярамонтнага завода ў раён Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Расii Аляксандра Лукашэнкi i Уладзiмiра Пуцiна можа адбыцца ў блiжэйшы час, лiчыць Павел Барадзiн.

Паводле слоў Паўла Барадзiна, сустрэча двух лiдараў будзе папярэднiчаць пасяджэнню Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, на якое будуць вынесены актуальныя пытаннi саюзнага будаўнiцтва.

Як адзначыў Павел Барадзiн, на сустрэчы з Прэзiдэнтам Беларусi абмяркоўвалiся прапановы па далейшаму саюзнаму будаўнiцтву. «Мы дэталёва разгледзелi пытаннi Канстытуцыйнага акта, рэферэндуму, структур улады, парламента Саюза», — сказаў ён.

Павел Барадзiн падкрэслiў таксама, што пытаннi саюзнага будаўнiцтва цяпер вельмi актуальныя. «Тое, што сёння з’яўляецца ў СМI па Саюзнай дзяржаве, не адпавядае рэчаiснасцi», — заявiў дзяржсакратар.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З такой прапановай выступiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым паведамiў журналiстам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Белар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика