Хроніка апошніх падзей
АБАС ЗБIРАЕЦЦА Ў МАСКВУ
Паводле неафiцыйнай iнфармацыi, старшыня Палесцiнскай нацыянальнай адмiнiстрацыi i кiраўнiк партыi «Фатх» Махмуд Абас збiраецца наведаць Маскву з рабочым вiзiтам 19—21 чэрвеня. Мiж тым кантроль над сектарам Газа «Фахт» учора саступiла ўзброеным падраздзяленням руху «Хамас». РЭЙТЫНГ БУША ЎПАЎ ДА РЭКОРДНА НIЗКАГА ЎЗРОЎНЮ Згодна з апошнiм сацдаследаваннем, праведзеным NBC News i The Wall Street Journal, толькi 29 працэнтаў рэспандэнтаў у ходзе апытання выказалi адабрэнне рабоце гаспадара Белага дома. Новы вынiк стаў самым нiзкiм за ўсю гiсторыю правядзення падобных апытанняў. Мiж тым амерыканцы незадаволены работай не толькi Белага дома, але i заканадаўчых органаў улады — сената i палаты прадстаўнiкоў. Поўнасцю iх дзейнасць задавальняе толькi 23 працэнты рэспандэнтаў. 48 працэнтаў амерыканцаў лiчаць, што краiна рухаецца не ў тым накiрунку. I толькi 19 працэнтаў апытаных заявiлi, што задаволены знешняй i ўнутранай палiтыкай ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле неафiцыйнай iнфармацыi, старшыня Палесцiнскай нацыянальнай адмiнiстрацыi i кiраўнiк партыi «Фатх» Махмуд Абас збiраецца наведаць Маскву з рабо
|
|