Сярод нас няма прайграўшых
Марына БЕГУНКОВА
Днямi адбылося ўрачыстае падвядзенне вынiкаў рэспублiканскага творчага конкурсу «Выконваем законы дарог!». Вось ужо трэцi год конкурс праводзiць Мiнiстэрства ўнутраных спраў i Мiнiстэрства адукацыi Беларусi пры непасрэдным удзеле Рэспублiканскага савета беларускага таварыства аўтааматараў.
У конкурсе прынялi ўдзел школьнiкi з розных куткоў краiны. Самыя лепшыя работы хлопчыкаў i дзяўчынак выстаўлены ў Нацыянальным цэнтры творчасцi дзяцей i моладзi ў Мiнску, куды яшчэ тыдзень можна будзе прыйсцi i паглядзець на малюнкi, вырабы, прачытаць лепшыя конкурсныя сачыненнi. Галоўны дзяржаўны аўтамабiльны iнспектар краiны Аляксандр Мендзелеў на ўрачыстым адкрыццi выстаўкi зазначыў: «Сёння сярод вас няма прайграўшых. Сёння ўсе вы — пераможцы! Выйграяце вы — выйграём мы! Наша перамога ў тым, што мы ганарымся такiмi адукаванымi ўдзельнiкамi руху. I мы, дарослыя, дзякуючы вам памятаем пра правiлы на дарогах!» Цырымонiю завяршыла святкаванне 35-га Рэспублiканскага злёту-конкурсу атрадаў юных iнспектараў руху, у якiм удзельнiчалi каманды з Лiтвы, Малдовы, Расii, Украiны i Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi адбылося ўрачыстае падвядзенне вынiкаў рэспублiканскага творчага конкурсу «Выконваем законы дарог!» |
|