21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Фальшывы шлюб»

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Вяселле без жанiха для нявесты i яе мацi завяршылася крымiнальнай справай.

Усё адбылося дакладна як у прымаўцы: без мяне мяне ажанiлi. Мацi вельмi хацела, каб дачка, якая жыла з хлопцам у грамадзянскiм шлюбе, па-сапраўднаму выйшла замуж. Тым больш што ў маладых нарадзiлася дзiця. Вось толькi «зяць» не хацеў афiцыйна афармляць адносiны. I тады мацi, якая працавала сакратаром сельскага Савета, разам з дачкой вырашыла зарэгiстраваць шлюб... без удзелу жанiха. Нявеста напiсала адпаведную заяву, падрабiла подпiсы, узяла «напракат» пашпарт жанiха, i мацi аформiла шлюб. Уладальнiк пашпарта толькi праз паўтара месяца выпадкова заўважыў, што яго ажанiлi, i звярнуўся ў суд з патрабаваннем скасаваць патаемны шлюб. Суд, вядома ж, задаволiў гэты iск. Маладыя людзi разышлiся як у моры караблi. Мацi, якая так хацела шчасця для дачкi, пазбавiлася працы. Але на гэтым кур’ёзная гiсторыя не скончылася. Нядаўна яна атрымала яшчэ больш непрыемны для шлюбных аферыстак працяг. Пракуратура Лоеўскага раёна, на тэрыторыi якога i адбылася гэтая падзея, узбудзiла супраць мацi i дачкi крымiнальную справу.

Як паведамiў у тэлефоннай размове з аглядальнiкам «Звязды» следчы пракуратуры Аляксандр Трафiменка, экс-сакратар сельсавета абвiнавачваецца ў злоўжываннi службовымi паўнамоцтвамi, здзейсненымi з асабiстай зацiкаўленасцi. Яе дачка праходзiць па справе як памагатая. Паводле слоў следчага, ахвяра аферыстак не прад’яўляе зараз нiякiх прэтэнзiй нi былой каханай, нi колiшняй «цешчы». Тым не менш «палюбоўна» вырашыць кур’ёзны канфлiкт наўрад цi ўдасца — справа будзе перададзена ў суд.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вяселле без жанiха для нявесты i яе мацi завяршылася крымiнальнай справай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика