21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «МАРАЛЬНЫ ДУХ АФIЦЭРАЎ З’ЯЎЛЯЕЦЦА ФАКТАРАМ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЯСПЕКI»

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Патрыятызм беларускага народа i высокi маральны дух афiцэрскага складу з’яўляюцца важнейшымi фактарамi бяспекi нашай краiны, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў сваiм звароце да выпускнiкоў ваенных навучальных устаноў перад урачыстым прыёмам у iх гонар у Палацы Рэспублiкi.

Вiншаваннi Прэзiдэнта прымалi выпускнiкi камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэмii Беларусi, а таксама беларускiя афiцэры, якiя скончылi расiйскiя ваенныя ВНУ — усяго 137 ваеннаслужачых.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што Узброеныя Сiлы Беларусi прыведзены ў адпаведнасць з новымi выклiкамi i пагрозамi нацыянальнай бяспецы i адпавядаюць сучаснаму характару ўзброенай барацьбы. «Ужо 63 гады наша краiна жыве ў мiры i згодзе, аднак нельга забываць аб тым, што мiжнародная абстаноўка вакол Беларусi не становiцца больш бяспечнай», — сказаў Прэзiдэнт, нагадаўшы ў сувязi з гэтым аб пашырэннi НАТА на ўсход i плануемым размяшчэннi ў еўрапейскiх краiнах элементаў амерыканскай сiстэмы ПРА.

Пры гэтым беларускi лiдар падкрэслiў, што нягледзячы на тое што цяпер беспрэцэдэнтна ўзмацняецца нацiск на Беларусь па самых розных напрамках, у тым лiку i ваенным, наша дзяржава абавязкова захавае i стабiльнасць, i высокiя тэмпы сацыяльна-эканамiчнага росту. «Гэта адбудзецца дзякуючы таму, што беларускi народ яшчэ больш кансалiдуецца i мабiлiзуе ўсе сiлы для дасягнення нашай стратэгiчнай мэты — пабудовы моцнай i квiтнеючай Беларусi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«За гады незалежнасцi мы не далi ўцягнуць сябе нi ў адну палiтычную авантуру, не ўвязалiся нi ў адзiн мiжнародны канфлiкт. Беларусь паслядоўна праводзiць мнагавектарную мiралюбiвую палiтыку. Але мы абавязаны пастаянна прымаць меры па ўзмацненню абароны i ваеннай бяспекi краiны», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. «Сёння ў беларускай дзяржаве забяспечаны грамадская згода i бяспека грамадзян. I ў гэтым вялiкая заслуга тых, хто ўсё сваё жыццё прысвяцiў абароне Айчыны», — сказаў Прэзiдэнт.

«Ключавым элементам гарантавання нацыянальнай бяспекi традыцыйна выступаюць Узброеныя Сiлы. Мы верым у вас i разлiчваем на вашу энергiю i iнiцыятыву, адказнасць i прафесiяналiзм», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да выпускнiкоў.

Кiраўнiк дзяржавы ўручыў спецыяльныя лiсты аб аб’яўленнi Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь за поспехi ў вучобе i ўзорнае выкананне воiнскага абавязку 6 афiцэрам, якiя скончылi ВНУ з адзнакай. Затым адбыўся прыём у гонар выпускнiкоў-афiцэраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патрыятызм беларускага народа i высокi маральны дух афiцэрскага складу з’яўляюцца важнейшымi фактарамi бяспекi нашай краiны, заявiў Прэзiдэнт Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика