Беларусь i ПАР маюць намер iнтэнсiфiкаваць гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
ПАР займае адно з важных месцаў у знешняй палiтыцы Беларусi. Аб гэтым заявiў 5 лiпеня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з мiнiстрам замежных спраў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi Нкасазанай Дламiнi-Зума.
«Апошнiм часам мы выйшлi на фармiраванне новага знешнепалiтычнага вектара — вялiкай знешняй дугi. I адно з цэнтральных месцаў у гэтым новым вектары мы адводзiм ПАР», — падкрэслiў беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму прыемна сустрэцца з чарговым высокапастаўленым прадстаўнiком краiны, з якой у Беларусi ўстанаўлiваюцца актыўныя дыпламатычныя адносiны. «Спадзяюся, гэта стане фундаментам для пабудовы добрых гандлёва-эканамiчных адносiнаў», — сказаў ён. Апошнiм часам памiж дзвюма краiнамi значна ажывiлiся кантакты на розных узроўнях. Так, у вераснi 2006 года ў Гаване адбылiся перагаворы прэзiдэнтаў Беларусi i ПАР Аляксандра Лукашэнкi i Таба Мбекi. Перспектывы развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва ў кастрычнiку 2006 года абмяркоўвалiся ў Мiнску на сустрэчы кiраўнiка беларускай дзяржавы са старшынёй Нацыянальнай асамблеi парламента Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi. У чэрвенi гэтага года Аляксандр Лукашэнка прыняў у сваёй рэзiдэнцыi старшыню Нацыянальнага савета правiнцый парламента ПАР. Аляксандр Лукашэнка назваў мiнiстраў замежных спраў Беларусi i ПАР «першапраходцамi ва ўстанаўленнi вельмi цесных адносiнаў памiж дзвюма краiнамi». «Я задаволены супрацоўнiцтвам нашых парламентаў. I на ўзроўнi прэзiдэнтаў мы знайшлi поўнае ўзаемаразуменне перспектыў узаемадзеяння», — сказаў беларускi лiдар, звяртаючыся да кiраўнiка знешнепалiтычнага ведамства ПАР. Пазiцыi дзвюх краiн па многiх аспектах мiжнароднага парадку дня супадаюць. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь i ПАР падтрымлiваюць адна адну ў мiжнародных арганiзацыях. У якасцi асновы эканамiчнага супрацоўнiцтва бакi вызначылi ўзаемадзеянне ў сферы высокiх тэхналогiй. «Спадзяюся, што ў блiжэйшы час мы з прэзiдэнтам ПАР абмяняемся вiзiтамi i канчаткова дабудуем «пiрамiду» нашых адносiнаў на блiжэйшую перспектыву. Думаю, што мы таксама акрэслiм супрацоўнiцтва i на больш аддаленую перспектыву», — сказаў Прэзiдэнт. Мiнiстр замежных спраў ПАР перадала кiраўнiку беларускай дзяржавы цёплыя словы ад iмя прэзiдэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi, якi выказаў задавальненне высокiм узроўнем палiтычнага дыялога i ўзаемаразумення памiж дзвюма краiнамi, а таксама выказаўся за больш актыўнае развiццё гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва з Беларуссю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПАР займае адно з важных месцаў у знешняй палiтыцы Беларусi. Аб гэтым заявiў 5 лiпеня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з мiнiстрам з |
|