21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вышэй «планка» — большы попыт?

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ.

У наступным годзе колькасць атрымальнiкаў адраснай сацыяльнай дапамогi можа ўзрасцi амаль утрая — аб гэтым паведамiла галоўны спецыялiст аддзела развiцця i каардынацыi сацыяльнай дапамогi i сацыяльнага абслугоўвання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Касцюковiч.

З моманту ўвядзення сiстэмы адраснай сацыяльнай дапамогi ў 2001 годзе яе атрымалi амаль паўмiльёна чалавек i ў асноўным — з няпоўных i шматдзетных сем’яў. Пры гэтым самi ўмовы прадастаўлення адраснай падтрымкi змянялiся. Так, нагадала Таццяна Касцюковiч, зараз «планка» дапамогi вызначана ў 60 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму, што складае на сёння 107 460 рублёў. А само права на адрасную падтрымку даецца не толькi пэўным сацыяльна «слабым» катэгорыям, а па сутнасцi ўсiм, у тым лiку працаздольным грамадзянам, якiя па аб’ектыўных прычынах не могуць забяспечыць сабе варты ўзровень даходаў. Апроч таго, з 2005 года ў выключных выпадках з’явiлася магчымасць аказваць такую падтрымку не толькi штомесячна, але i аднаразова. Дарэчы, памер аднаразовых выплат можа вагацца ад 50 да 500 працэнтаў БПМ.

Праўда, заўважыла Таццяна Касцюковiч, апошнiм часам даводзiцца канстатаваць паступовае змяншэнне колькасцi атрымальнiкаў адраснай сацыяльнай дапамогi. Асноўнай прычынай гэтага стаў паступовы рост даходаў: калi ў 2000 годзе за рысай малазабяспечанасцi знаходзiлася 42 працэнты грамадзян краiны, то летась — ужо каля 11 працэнтаў. Такiм чынам, фактычна адраснай падтрымкай зараз карыстаецца толькi 4,7 працэнта ад колькасцi маламаёмных грамадзян, або 0,6 працэнта ад усяго насельнiцтва Беларусi. Да таго ж аказваецца невысокiм i сам памер выплат — у сярэднiм ён складае каля 28 тыс. рублёў на аднаго чалавека.

Мiж тым, адзначыла Таццяна Касцюковiч, сродкi, што вызваляцца ў вынiку прыняцця рашэння аб упарадкаваннi сацыяльных iльгот i гарантый, дазволяць зрабiць адрасную сацыяльную дапамогу больш важнай. У прыватнасцi, плануецца, што з наступнага года планка штомесячных адрасных даплат узрасце да 80 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму. А права на аднаразовыя сацыяльныя дапамогi атрымаюць малазабяспечаныя грамадзяне з даходамi менш за БПМ. Да слова, зазначыла Таццяна Касцюковiч, павелiчэнне паказчыку даплат павiнна прывесцi да росту колькасцi атрымальнiкаў адраснай сацыяльнай дапамогi — чакаецца, што ў наступным годзе могуць прадаставiць прыкладна 170 тысячам чалавек.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступным годзе колькасць атрымальнiкаў адраснай сацыяльнай дапамогi можа ўзрасцi амаль утрая — аб гэтым паведамiла галоўны спецыялiст аддзела развi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика