ПЛАЦIЦЬ ЗА РАСIЙСКI ГАЗ 100 ПРАЦЭНТАЎ
Сяргей КУЗНЯЦОЎ.
пачынае Беларусь з 1 лiпеня З 1 лiпеня Беларусь павiнна аплачваць 100 працэнтаў кошту прыроднага газу, якi паступае з Расii. А да канца года краiна павiнна цалкам пагасiць запазычанасць, якая ўтварылася за першы квартал, калi Беларусь аплачвала 55 працэнтаў кошту газу.У першым квартале Беларусь плацiла 55 долараў ЗША за 1 тыс. кубiчных метраў газу пры яго кошце ў 100 долараў. Дамоўленасць пра гэта была дасягнута летась падчас «газавага канфлiкту» памiж Расiяй i нашай рэспублiкай. Да канца года Беларусь павiнна пагасiць доўг, якi ўтварыўся за першыя шэсць месяцаў сёлета. Пры гэтым, як адзначыў на прэс-канферэнцыi ў чэрвенi Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Расii ў Беларусi Аляксандр Сурыкаў, база для гэтага ў беларускага бока ёсць, бо беларускiя спажыўцы ў першым квартале плацiлi за атрыманы газ «у поўным аб’ёме». На гэтым тыднi Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi паведамiла, што ў студзенi—маi арганiзацыямi рэспублiкi спажыванне прыроднага газу аплачана на ўзроўнi 100,8 працэнта. Гэта больш, чым у аналагiчны перыяд 2006 года. Тады ўзровень аплаты склаў 100,4 працэнта. Пры гэтым у мiнiстэрстве дадалi, што за 5 месяцаў сёлета ў разлiках спажыўцоў за газ аплата грашовымi сродкамi склала 99,4 працэнта. Наконт становiшча беларускiх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Намеснiк прэм’ер-мiнiстра Вiктар Бура заявiў на мiнулым тыднi на сумесным пасяджэннi дзвюх палат Нацыянальнага сходу, што сёлетняе «пагаршэнне эканамiчных умоў нафтаперапрацоўкi з-за пошлiн на нафту i нафтапрадукты, новы кошт палiўна-энергетычных рэсурсаў паўплывалi на знiжэнне эфектыўнасцi працы галiны». Рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi па канцэрну «Белнафтахiм» за студзень—красавiк склала 15,2 працэнта пры прагнозе на год 25 працэнтаў. «Рэнтабельнасць працы нафтаперапрацоўчых заводаў знаходзiцца на ўзроўнi 1 працэнта. Фактычна балансуе каля нуля».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 лiпеня Беларусь павiнна аплачваць 100 працэнтаў кошту прыроднага газу, якi паступае з Расii. А да канца года краiна павiнна цалкам пагасiць запазы
|
|