21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Горкiя ўрокi для п’яных кiроўцаў

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

Некаторыя аўтааматары не хочуць вучыцца на ўласных памылках i з упартасцю, вартай лепшага прымянення, садзяцца за руль у нецвярозым стане. Гэтых асобаў не спыняе i пагроза трапiць за краты. Нагадаю, што з 1 сакавiка, за паўторнае на працягу года парушэнне такога кшталту прадугледжана крымiнальная адказнасць.

Паводле звестак Генеральнай пракуратуры, за 5 месяцаў гэтага года зарэгiстравана 68 крымiнальных спраў, узбуджаных супраць вадзiцеляў, якiя сёлета паўторна затрымлiвалiся за кiраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Прычым ёсць гора-кiроўцы, якiя iмгненна забываюць пра штрафныя санкцыi i паўтараюць свой «п’яны подзвiг». Напрыклад, адзiн сталiчны жыхар, якога супрацоўнiкi ДАI затрымалi за кiраванне аўтамабiлем у нецвярозым стане, ужо праз 4 днi пасля вынясення судом рашэння аб адмiнiстрацыйным пакараннi, зноў здзейснiў аналагiчнае правапарушэнне. На гэты раз супраць няўмольнага прыхiльнiка Бахуса была ўзбуджана крымiнальная справа. Суд Заводскага раёна Мiнска прыгаварыў злоснага парушальнiка да 2 гадоў папраўчых работ i пазбавiў права кiравання транспартнымi сродкамi на 5 гадоў.

Не ўдалося пазбегнуць суровага пакарання яшчэ аднаму такому аматару ездзiць за рулём аўтамабiля ў п’яным выглядзе. Хоць напачатку суд Фрунзенскага раёна сталiцы толькi аштрафаваў выпiвоху за кiраванне аўтамабiлем у нецвярозым стане. Аднак пракуратура выправiла памылку. Як высветлiлася, гэты грамадзянiн месяц таму ўжо прыцягваўся да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за падобнае правапарушэнне: пазбавiўся вадзiцельскага пасведчання на 2 гады i заплацiў штраф у памеры 775 тысяч рублёў. Аднак урок не пайшоў на карысць. «Бяспраўны» вадзiцель, напэўна, вырашыў, што яму ўжо няма чаго губляць i зноў сеў за руль нападпiтку. Неўзабаве яму давядзецца зноў адказваць за сваё «п’янае свавольства», але ўжо згодна з артыкулам Крымiнальнага кодэкса. I ўсё ж пагроза крымiнальнага пакарання не палохае аматараў «п’янага драйву». Як паведамiлi ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, толькi за мiнулыя выхадныя i святочны дзень былi затрыманы 910 п’яных вадзiцеляў. Па вiне такiх кiроўцаў, мiж iншым, адбылося 9 дарожна-транспартных здарэнняў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторыя аўтааматары не хочуць вучыцца на ўласных памылках i з упартасцю, вартай лепшага прымянення, садзяцца за руль у нецвярозым стане. Гэтых асоба
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика