НАШЫ — МОГУЦЬ?
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Як расказаў першы намеснiк мiнiстра культуры Уладзiмiр РЫЛАТКА, памеры прэмiй пераможцам конкурсу «Вiцебск-2007» мяняцца не будуць: гран-пры — 10 тысяч долараў, 1-я, 2-я i 3-я прэмii — 6, 4 i 2 тысячы адпаведна. Традыцыйнай застанецца таксама прэмiя Мулявiна, якую атрымлiваюць удзельнiкi конкурсаў у Маладзечне i Вiцебску.
— Але вы ж разумееце, мы прыцягваем канкурсантаў не прэмiямi, а прэстыжам самога конкурсу. «Славянскi базар», дарэчы, таксама штогод фiнансуецца ў аднолькавым памеры, але праходзiць з усё большым размахам — значыць, фестываль акупляецца i зарабляе грошы. Недахопу ўвагi з боку самых лепшых выканаўцаў мы не адчуваем — наадварот, з кожным годам адбор робiцца ўсё цяжэйшым, бо вельмi многа цiкавых кандыдатур. — На агульным моцным фоне чым, па-вашаму, могуць «узяць» гледачоў i журы менавiта беларускiя ўдзельнiкi? — Скажам, Георгiй Калдун — чалавек з пеўчай бiяграфiяй, якая ўжо склалася. Абодва Калдуны, заўважу, апраўдваюць сваё прозвiшча, яны здольныя зачараваць публiку. Георгiй, на маю думку, фактурны выканаўца, спявак для вялiкай эстрады. Ён эмацыянальны, з добра падабраным рэпертуарам, з адметным тэмбрам i дыяпазонам голасу. Натуральна, ёсць пэўныя моманты, якiя трэба дапрацаваць — i ён якраз гэта робiць. Складовыя поспеху ўсе ёсць, трэба толькi iмi правiльна распарадзiцца, не быць залiшне скутым на сцэне, злавiць гэтую лёгкасць i артыстызм у стасунках з публiкай. Што датычыцца Анi Благавай, яна вельмi тонкая спявачка, з чыстай iнтанацыяй i шырокiм дыяпазонам голасу. Яна добра валодае джазавай манерай выканання. Да таго ж яна фотагенiчная i цэльная ў вобразе — засталося праявiць усю сваю музычнасць i накiраваць хваляванне сабе на карысць. Так што абодва нашы канкурсанты маюць вельмi добрыя шанцы. Дый дзецi-канкурсанты таксама выдатныя — i Крысцiна, i Андрэй, нягледзячы на свой малы ўзрост, ужо сапраўдныя прафесiяналы. Больш за тое скажу, хацелася б адправiць на конкурс яшчэ з дзесятак нашых юных талентаў, i яны ўсе былi б вартыя перамогi. ...Мала хто ведае, што канкурсантка Ганна Благава, якая раней выступала як Анiка i Ганна Толсцiкава, не толькi спявае, але таксама пiша словы i музыку да песень. Дзве з iх — «Агонь кахання» i «Ты прыснiлася мне» — дзяўчына напiсала спецыяльна для Алега СЯМЁНАВА. Той, у сваю чаргу, характарызуе свайго аўтара з самага лепшага боку: — Калi чалавек таленавiты, ён, як правiла, таленавiты ва ўсiм. Гэта датычыцца i Анi. Яна з пакалення маладых аўтараў, пiша прыгожыя лiрычныя кампазiцыi. Калi я паказаў гэтыя песнi сваiм студэнтам, iм вельмi спадабалася, так што ў Анi, думаю, вялiкая будучыня не толькi як у спявачкi, але i як у аўтара-песеннiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як расказаў першы намеснiк мiнiстра культуры Уладзiмiр РЫЛАТКА, памеры прэмiй пераможцам конкурсу «Вiцебск-2007» мяняцца не будуць: гран-пры — 10 тыс
|
|