21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iмёны Янкi Купалы i Якуба Коласа — вулiцам у Польшчы

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ТУГАРЫН.

Рада Гайнаўкi (Польшча) прыняла рашэнне аб наданнi дзвюм вулiцам горада iмёнаў Янкi Купалы i Якуба Коласа.

Гэтаму ў многiм спрыялi iнiцыятывы пасольства Беларусi на працягу апошнiх двух гадоў па увекавечванню ў Гайнаўцы памяцi песняроў. У Музеi i асяродку беларускай культуры, комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы былi праведзены Днi i вечары беларускай культуры, Днi беларускага кiно, 8 мастацкiх выставак.

Асаблiва сiмвалiчна, што падзея адбылася ў год юбiлею Янкi Купалы i Якуба Коласа ў горадзе, у якiм большасць жыхароў маюць беларускую нацыянальнасць i падтрымлiваюць пастаянную сувязь з этнiчнай радзiмай. Пасольствам Беларусi ў Польшчы разам з генконсульствам Беларусi ў Беластоку пры падтрымцы Мiнiстэрства культуры Беларусi днямi ў Музеi i асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы прайшло Свята беларускай культуры. Адбылiся выстаўкi «Мой родны кут» мастацкiх твораў народнага мастака Беларусi, дырэктара Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мiнску Васiля Шаранговiча, прэзентацыя вiдэафiльма «Каранi» аб жыццi беларускай меншасцi ў Польшчы, знятага Белтэлерадыёкампанiяй, выступленне ансамбля Белдзяржфiлармонii «Купалiнка».

У час свята прайшло ўзнагароджанне ганаровымi дыпломамi i каштоўнымi падарункамi пасольства пераможцаў 13-й Усяпольскай алiмпiяды па беларускай мове, заключныя мерапрыемствы якой былi праведзены ў чэрвенi ў Мiнску на базе Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Музею i асяродку беларускай культуры i гарадской бiблiятэцы ў Гайнаўцы перададзены падборкi твораў беларускiх класiкаў, а комплексам школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы i Бельску Падляскiм — бiблiятэчкi беларускай вучэбна-метадычнай лiтаратуры. Лагiчным працягам Свята беларускай культуры ў Гайнаўцы стала традыцыйнае народнае «Купалле» ў Белавежы. Яго правяло Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы ўжо 23-i раз.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рада Гайнаўкi (Польшча) прыняла рашэнне аб наданнi дзвюм вулiцам горада iмёнаў Янкi Купалы i Якуба Коласа.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика