21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ВЯЛIКАЕ СТАЯННЕ

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК.

У нядзелю, калi ў аэрапорце «Мiнск-2» толькi сустракалi самалёт з вялiкай для праваслаўных святыняй — главой апостала Лукi, — у Мiнску ля прыходу у гонар абраза «Усiх тужлiвых радасць» ужо сабралiся людзi. Яны прыйшлi, каб аднымi з першых вiтаць прыход Евангелiста Лукi ў Беларусь, пакланiцца яму з надзеяй на тое, што iх малiтвы будуць пачутыя. I гэтыя людзi гатовыя былi прайсцi свой шлях да святога — нягледзячы на вецер i дождж, на доўгую чаргу, якая цягнулася гадзiнамi. Першыя паломнiкi падышлi сюды а палове пятай, а да мошчаў апостала Лукi — толькi праз шэсць з паловай гадзiн. I гэта толькi пачатак. Цярплiвасць, найкаштоўнейшая якасць для хрысцiян, лепей за ўсё выпрацоўваецца ў такой чарзе — калi чакаеш з малiтвай i ведаеш, дзеля чаго...




«Падарожжа мошчаў святога Лукi дзеля таго i адбываецца, каб праваслаўны люд мог бачыць святыню, ёй пакланiцца i ўзнесцi малiтву, — адзначыў Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт. — Святы Лука прыкладам свайго жыцця паказаў, што значыць чалавеку валодаць талентамi i як iмi распараджацца ў славу Божую. Талент валодання словам ён выкарыстаў для таго, каб напiсаць Евангелле. Ён уславiў Iсуса Хрыста i яго мацi дзякуючы здольнасцям мастака. Гэта быў прыклад сапраўднага хрысцiянскага служэння. Таму магчымасць прыйсцi i пакланiцца мошчам святога Лукi — Божая дапамога, духоўная падтрымка нашаму народу».

Падарожжа мошчаў Святога Лукi пачалося 9 чэрвеня, з храма Хрыста Збавiцеля ў Маскве. Потым быў доўгi шлях па гарадах Расii, Украiны, дзе за блаславеннем да святога прыйшоў нават прэзiдэнт Юшчанка. Мiнск у гэтай вандроўцы — апошнi горад, дзе ёсць магчымасць пакланiцца святому. Але менавiта Мiнск заўсёды вылучаецца вялiкай колькасцю паломнiкаў, якiя ў папярэднiя гады спяшалiся прыкласцiся да ступнi апостала Андрэя i дзяснiцы Iаана Хрысцiцеля. I на гэты раз людзей чакаецца шмат. Звычайна менавiта ў Мiнск на пакланенне святыням прыязджаюць праваслаўныя вернiкi са Смаленскай i Бранскай абласцей Расii, едуць сюды вернiкi з Польшчы, Лiтвы, Латвii. I ўжо ў самы першы дзень у шэсць гадзiн ранiцы ў сталiцу прыбылi адразу тры аўтобусы з вернiкамi з Брэста.

У мiнскага прыхода «Усiх тужлiвых радасць» усё прадумана, як сустракаць паломнiкаў i як арганiзаваць падыход да мошчаў, каб людзям было зручна — кругласутачна працуе унiверсам «Рублёўскi» па вулiцы Прытыцкага, ёсць пiтная вада, стаяць бiяпрыбiральнi. Пастаянна дзяжурыць «хуткая», ёсць i свае ахоўнiкi парадку. Зрэшты, людзi iдуць, разумеючы, куды i навошта, многiя вядуць маленькiх дзетак. Наперадзе яшчэ ёсць некалькi дзён для сустрэчы. Але ўжо цяпер настаяцель прыхода ў гонар абраза «Усiх тужлiвых радасць» айцец Iгар Карастылёў думае пра тое, каб не прыйшлося падымаць мошчы, даючы магчымасць большай колькасцi людзей прайсцi пад iмi. Раней так прыходзiлася рабiць, цяпер гэтага пастараюцца пазбегнуць, каб кожны меў магчымасць менавiта прыкласцiся да главы апостала Лукi.

«Гэта мiсiянерская паездка. Мы мяркуем, што падчас яе больш за 1 мiльён чалавек зможа пакланiцца мошчам евангелiста Лукi,» — падкрэслiў iераманах Нiкадзiм, прадстаўнiк Маскоўскай Епархii, якi суправаджае святыню. 12 лiпеня самалётам з Мiнска яна будзе дастаўлена ў Грэцыю — менавiта там, на святой гары Афон яна захоўваецца ў рускiм манастыры Святога Панцеляімана.

Афон — незвычайнае месца, свайго роду рэспублiка манахаў, якая падпарадкоўваецца ў духоўных адносiнах толькi Усяленскай Патрыярхii. Асаблiвы статус гэтай мясцовасцi замацаваны нават грэчаскай канстытуцыяй. Здзейснiць паломнiцтва туды проста так немагчыма, а жанчынам увогуле ўваход у зямлю манахаў забаронены. А тут, у Мiнску, жанчыны маюць рэдкую магчымасць падысцi да святынi з Афона.

I з вялiкiм жаданнем яе скарыстоўваюць. Чарга ля прыходу па вулiцы Прытыцкага стаяла i днём i ноччу. Людзi iдуць, шукаючы падтрымкi ў вышэйшых сiл, з малiтвамi i надзеяй на лекаванне. Менавiта да апостала Лукi ўзносяць такiя малiтвы — ён у зямным жыццi быў урачом па прафесii. Званне «урач духоўны» Лука атрымаў ад апостала Паўла, побач з якiм ён знаходзiўся, якому дапамагаў у цяжкiя часы. Але любiлi i паважалi Луку яго сучаснiкi яшчэ i за тое, што ён быў першым, хто напiсаў фарбамi лiк Мацi Божай з немаўлём на руках. Апостала Луку лiчаць аўтарам каля 70 абразоў Багародзiцы. Сярод яго твораў вядомыя абразы «Уладзiмiрскай», «Чанстахоўскай», «Фёдараўскай», «Цiхвiнскай» , «Iерусалiмскай» Божай Мацi. Але сам сябе ён называў гiсторыкам. Яго Евангелле лiчыцца найбольш поўным i гiстарычна абгрунтаваным, i Лука адзiны з евангелiстаў, хто паведамiў пра дзiўнае нараджэнне Iаана Хрысцiцеля. Ён ведаў многа, але ён i быў сведкам тых падзей, пра якiя мы сёння даведваемся з Бiблii. Лука на ўласныя вочы бачыў распяцце Хрыста i быў адным з першых, каму явiўся Iсус пасля ўваскрашэння. Але Евангелiст Лука i сам прыняў такую ж пакутнiцкую смерць — ён быў распяты ў 84 гады на алiўкавым дрэве — крыжа не аказалася побач... I цяпер ён прыходзiць да нас. Сам ураджэнец Антыохii (цяперашняя Сiрыя), апостал Лука нёс слова пра Бога па розных краiнах. Нясе i цяпер — там, дзе пры жыццi не быў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, калi ў аэрапорце «Мiнск-2» толькi сустракалi самалёт з вялiкай для праваслаўных святыняй — главой апостала Лукi, — у Мiнску ля прыходу у го
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика