ЮНАК УЗЛАМАЎ САЙТ ГАЗЕТЫ
Кар. «Звязды».
30 мая быў узламаны сайт газеты «Гомельская праўда». Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў рэдакцыi абласнога выдання, на першай старонцы сайта з’явiлiся надпiсы «непрыстойнага зместу». Аднак праз некаторы час рэдакцыi ўдалося вылiчыць хакера.
Паводле слоў карэспандэнта «Гомельскай праўды» Дзянiса Свiрыдзенкi, у вынiку расследавання, праведзенага рэдакцыяй, удалося высветлiць, што шкоду сайту нанёс 15-гадовы жыхар горада. Юнак паведамiў, што зрабiў гэта дзякуючы вiдэаролiку, якi быў зроблены невядомым i змешчаны ў адной з хатнiх лакальных камп’ютарных сетак. Гэты вiдэаролiк утрымлiваў падрабязную iнструкцыю па ўзлому сайта газеты. Дзянiс Свiрыдзенка дадаў, што рэдакцыя не знайшла аўтара вiдэаролiка. Хоць «ёсць меркаванне, што ён жыве ў тым жа раёне», у якiм знаходзiлася лакальная сетка. Што да шкоды, якая была нанесена сайту, то яна была лiквiдавана прыкладна праз паўгадзiны пасля ўзлому.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 мая быў узламаны сайт газеты «Гомельская праўда». Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў рэдакцыi абласнога выдання, на першай старонцы сайта з’явi
|
|