НЕАБАЧЛIВАСЦЬ КАШТАВАЛА ЖЫЦЦЯ
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Гэта трагедыя здарылася на чыгуначным пераездзе каля вёскi Гарочычы, што ў Калiнкавiцкiм раёне. 21-гадовы мясцовы жыхар вяртаўся на сваiм «Фольксвагене-джэта» з начной змены дадому разам з напарнiкам, якi раней выйшаў з аўто каля сваёй вёскi, а вадзiцель прыпынiў ход машыны перад чырвоным святлафорам. Шлагбаўма ў гэтым месцы не было, i ён, вiдаць, прыкiнуў у думках, што паспее праскочыць пераезд перад пасажырскiм цягнiком. Гэта неабачлiвасць каштавала яму жыцця, бо машынiст лакаматыва ўжо, як нi стараўся, не змог пазбегнуць сутыкнення. Поезд разрэзаў легкавушку на дзве часткi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта трагедыя здарылася на чыгуначным пераездзе каля вёскi Гарочычы, што ў Калiнкавiцкiм раёне.
|
|