«ПАПЯРОВЫЯ» НАДОI
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Галоўны заатэхнiк адной з гаспадарак Капыльскага раёна iмкнуўся палепшыць паказчыкi па надоях малака шляхам манiпуляцый са статыстыкай.
Паводле звестак упраўлення ўнутраных спраў Мiнскага аблвыканкама, памянёная службовая асоба, каб пазбегнуць матэрыяльнай адказнасцi за невыкананне плана, прадастаўляла ў бухгалтэрыю гаспадаркi лжывыя звесткi аб валавым надоi малака. Такiм чынам летась заатэхнiк прыпiсаў 702 тоны малака. Днямi гэты падман быў выяўлены i пракурор Капыльскага раёна ўзбудзiў супраць арганiзатара «папяровых» надояў крымiнальную справу. Майстру прыпiсак давядзецца несцi адказнасць за службовы падлог. Дарэчы, пракуратура Мiнскай вобласцi вядзе бескампрамiсную барацьбу з кiраўнiкамi, якiя любяць «жангляваць» лiчбамi ў справаздачах. Напрыклад, летась па фактах прыпiсак было ўзбуджана 27 крымiнальных спраў. Паводле iнфармацыi пракуратуры, найбольш распаўсюджана гэтая заганная практыка менавiта сярод службовых асобаў сельгаспрадпрыемстваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны заатэхнiк адной з гаспадарак Капыльскага раёна iмкнуўся палепшыць паказчыкi па надоях малака шляхам манiпуляцый са статыстыкай.
|
|