КIРАЎНIКI «ЭМIР МОТАРС» — ЗА КРАТАМI
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Адразу трое кiраўнiкоў вядомага сумеснага прадпрыемства «Эмiр Мотарс» апынулiся ў следчым iзалятары.
Пакуль невядома, у чым яны падазраюцца. У Генеральнай пракуратуры Беларусi толькi пацвярджаюць факт затрымання i змяшчэння пад варту бiзнэсменаў. Падрабязнасцi крымiнальнай справы не паведамляюць, спасылаючыся на таямнiцу следства. Варта адзначыць, што «Эмiр Мотарс» з’яўляецца афiцыйным дылерам японскага аўтамабiльнага канцэрна «Таёта» i адным з буйнейшых iмпарцёраў машын памянёнай маркi ў нашу краiну. Мiж iншым, гэта не першая «гучная» крымiнальная справа, звязаная з фiрмай «Эмiр». Яе заснавальнiк i прэзiдэнт сiрыец з расiйскiм грамадзянствам Фрэйджыад Анвар Адай быў па-зверску забiты ў Мiнску напрыканцы 90-х гадоў мiнулага стагоддзя. Невядомыя да гэтага часу злачынцы засеклi бiзнэсмена сякерай у пад’ездзе дома, дзе ён жыў са сваёй сям’ёй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу трое кiраўнiкоў вядомага сумеснага прадпрыемства «Эмiр Мотарс» апынулiся ў следчым iзалятары.
|
|