15 гадоў таму Беларусь стала членам Сусветнага банка
Сяргей КУЗНЯЦОЎ.
10 лiпеня 1992 года Беларусь стала членам Мiжнароднага банка рэканструкцыi i развiцця, якi ўваходзiць у Групу ўстаноў Сусветнага банка. За прайшоўшыя гады Савет дырэктараў Сусветнага банка адобрыў атрыманне краiнай пяцi пазык на агульную суму 243 млн долараў ЗША.
Гэтыя пазыкi, як паведамiлi «Звяздзе» ў беларускiм прадстаўнiцтве Сусветнага банка, давалiся на тэрмiн 17 гадоў «пад невысокiя працэнты». Дзве пазыкi падтрымлiваюць дзеючыя сёння ў краiне праекты. Гэта пазыка на мадэрнiзацыю аб’ектаў сацыяльнай сферы (у памеры 22,6 млн долараў), атрыманая ў 2001 годзе, а таксама пазыка на рэалiзацыю праекта па рэабiлiтацыi раёнаў, якiя пацярпелi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (50 млн долараў), атрыманая ў 2006 годзе. За прайшоўшы з моманту ўступлення Беларусi ў Сусветны банк час банк таксама падтрымаў 30 нацыянальных праграм грантавымi сродкамi на суму каля 18 млн долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 лiпеня 1992 года Беларусь стала членам Мiжнароднага банка рэканструкцыi i развiцця, якi ўваходзiць у Групу ўстаноў Сусветнага банка. За прайшоўшыя
|
|