АСЦЯРОЖНА, РАДЫЕАКТЫЎНА!
Вольга БЕРАСНЕВА, «Мiнск-Навiны».
Супрацоўнiкi лабараторыi ветэрынарна-санiтарнай экспертызы, якая iснуе пры Камароўскiм рынку, забракавалi 63 кiлаграмы чарнiц з павышаным утрыманнем радыенуклiдаў.
Небяспечныя для здароўя ягады прывезлi ў сталiцу са Стаўбцоўскага, Iванаўскага i Клецкага раёнаў. Паводле слоў загадчыка аддзялення радыяцыйнай гiгiены Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Iгара Альшэўскага, на рынках горада грыбы i ягады можна купляць смела. Тут кантроль строгi i непрадузяты. А вось стыхiйныя месцы гандлю — на абочынах мiжгароднiх трас, ля магазiнаў цi ў падземных пераходах горада — супрацоўнiкi санiтарнай службы раяць абыходзiць бокам. «Радыеактыўны цэзiй-137, трапляючы з прадуктамi харчавання ў арганiзм чалавека, назапашваецца ў органах i тканках i стварае сур’ёзную пагрозу для здароўя», — падкрэслiў спецыялiст.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi лабараторыi ветэрынарна-санiтарнай экспертызы, якая iснуе пры Камароўскiм рынку, забракавалi 63 кiлаграмы чарнiц з павышаным утрыманнем р
|
|