Мiнэканомiкi павысiла цэны на нiзкарэнтабельныя вiды хлебнай i малочнай прадукцыi
БЕЛТА.
Аб гэтым паведамiў начальнiк упраўлення цэнавай палiтыкi Мiнгарвыканкама Iосiф Рачыцкi на прэс-канферэнцыi ў мэрыi.
Спецыялiст удакладнiў, што змяненнi адбудуцца па асобных вiдах прадукцыi — нiзкарэнтабельных i стратных. У прыватнасцi, у лiпенi цэны павялiчацца на 1,5 працэнта, у жнiўнi — таксама на 1,5 працэнта. Напрыклад, кошт адной буханкi хлеба ўзрасце на Br10—18. У адпаведнасцi з пастановай Мiнэканомiкi будуць таксама зменены цэны на асобныя вiды малочнай прадукцыi, сказаў Iосiф Рачыцкi. Што датычыцца мясной групы тавараў, то, паводле слоў спецыялiста, сiтуацыя на сталiчным рынку стабiльная, i значных зрухаў, хутчэй за ўсё, не будзе. У цэлым, адзначыў начальнiк упраўлення цэнавай палiтыкi Мiнгарвыканкама, павелiчэнне цэн у другiм паўгоддзi плануецца ў межах зацверджанага ўрадам узроўню — не больш за 0,5 працэнта ў месяц. «Такiм чынам, сiтуацыя застаецца стабiльнай, рэзкiх карэкцiровак узроўню цэн не будзе», — запэўнiў Iосiф Рачыцкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў начальнiк упраўлення цэнавай палiтыкi Мiнгарвыканкама Iосiф Рачыцкi на прэс-канферэнцыi ў мэрыi.
|
|