У Гродне на месцы канцлагера пабудуюць школу
На месцы былога канцлагера ў вёсцы Ласосна, якая цяпер уваходзіць у тэрыторыю Гродна, плануецца пабудаваць школу.
Падчас Другой сусветнай вайны тут утрымлівалі савецкіх палонных салдат. Яшчэ ў снежні тэрыторыя канцлагеру была абследавана спецыяльным пошукавым батальёнам, і ў выніку былі знойдзеныя парэшткі савецкіх вайскоўцаў. Сёння ў Гродне адбылося перазахаванне парэшткаў 361 салдата. З іх удалося ўстанавіць імёны толькі 2 чалавек. Парэшткі яшчэ чатырох салдат адпраўленыя на экспертызу. Астатніх пахаваюць пад шыльдай "Невядомага салдата". Дарэчы, у Гродне на месцы былога перасыльнага лагера знаходзіцца вайсковая частка, а на месцы канцлагера ў вёсцы Калбасіна знаходзіцца спартовая пляцоўка пры школе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы былога канцлагера ў вёсцы Ласосна, якая цяпер уваходзіць у тэрыторыю Гродна, плануецца пабудаваць школу.Падчас Другой сусветнай вайны тут утрымлівалі савецкіх палонных салдат.
|
|