У Белавежскай пушчы палююць на зуброў?
У “Белавежскай пушчы” створаны “статак зуброў для палявання”, які папаўняецца ў спецыяльным загоне. Гэта своеасаблівае беларускае ранча памерам 30 тысяч гектараў, агароджанае двухметровай металічнай сеткай.
Дазвол на паляванне на зубра тут каштуе 2-8 тысяч еўра. Канкрэтную суму вызначаюць характарыстыкі трафею: даўжыня правага і левага рагоў, абхват рога ў аснове, велічыня капытоў і г.д. Па замове кліента яму прадаюць яшчэ шкуру і галаву забітага зубра. Пра гэта са спасылкай на адміністрацыю пушчы паведаміў сайт BulletinOnline.org. Еўрарадыё датэлефанавалася да намесніка дырэктара “Белавежскай пушчы” па навуцы Дзмітрыя Бярнадскага. Паводле яго слоў, дзе-небудзь у Беларусі такое, магчыма, ёсць, але не ў пушчы. “Гэта нонсенс. Такога быць не можа! Магчыма, дзе-небудзь у Беларусі і ёсць такое, але ў нас такога няма. Гэтага быць не можа! У нас у краіне наогул вельмі жорстка рэгламентуецца ліквідацыя зубра, а стварэнне нечага падобнага — гэта недапушчальна. Зубра гэта дакладна не можа датычыцца”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У “Белавежскай пушчы” створаны “статак зуброў для палявання”, які папаўняецца ў спецыяльным загоне.
|
|