14 лютага адбудзецца канцэрт гурта “Стары Ольса”
Сольны канцэрт “Старога Ольсы”, запланаваны на 14 лютага, адбудзецца напярэдадні замежнага гастрольнага сезона гурта - паездкі на фестывалі і канцэрты між красавіком і кастрычнікам.
“Стары Ольса” рыхтуецца выканаць праграму, дзе будзе шмат танцаў са славутага “Полацкага сшытка” (17 ст.). Такі рэпертуар невыпадковы. Літаральна 2 месяцы таму фактычны адкрывальнік “Полацкага сшытка” беларускі прафесар Адам Мальдзіс адзначыў сваё 75-годдзе. Але ва ўсіх энцыклапедыях напісана, што гэты нотны рукапіс знайшоў, даследваў і апісаў польскі музыказнаўца Ежы Голас. На самой справе А.Мальдзіс падчас працы ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве заўважыў, што ў вокладцы уніяцкага служэбніка 17 ст. упрэсаваны нотныя аркушы, але супрацоўнікі бібліятэкі не дазволілі беларускаму навукоўцу іх выняць, а потым запрасілі свайго - Ежы Голаса, які выняў і апісаў гэты рукапіс. Паводле меркавання ўдзельнікаў гурта “Стары Ольса” яны здолелі стварыць унікальнае спалучэнне твораў першай паловы 17 ст. і адпаведных эпосе інструментаў, што дазваляе выконваць “Полацкі сшытак” досыць аўтэнтычна. Акрамя гэтага, на канцэрце 14 лютага адбудзецца першае выкананне многіх твораў, падрыхтаваных для запісу ў новым альбоме (запіс пачнецца праз месяц) - танцы і лютневыя творы беларускага і заходнееўрапейскага паходжання 15-17 стст. У праграме таксама “Літвін”, “Шлях”, “Абарона Крычава”, “Маразуля”, “У карчме” і і нш. Танцавальная падтрымка ад тэатра сярэднявечных мініяцюр “Яварына”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сольны канцэрт “Старога Ольсы”, запланаваны на 14 лютага, адбудзецца напярэдадні замежнага гастрольнага сезона гурта - паездкі на фестывалі і канцэрты між красавіком і кастрычнікам. “Стары Ольса” рыхтуецца выканаць праграму, дзе будзе шмат танцаў са славутага “Полацкага сшытка” (17 ст.). |
|