21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лорд Бэл ужо стварае план па змене іміджу Беларусі

26.08.2009 09:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як даведалася "Еўрарадыё", дамова са знакамітым піяршчыкам будзе падпісана праз два тыдні. Пакуль Цімаці Бэл піша прыкладны план, як зрабіць з Беларусі нешта прыгожае для Еўропы, вядомыя паліттэхнолагі лічаць, што для гэтага давядзецца мяняць краіну ці ствараць афшорны куток у цэнтры Еўропы для заходняга бізнэсу.

Віталіна Грахоўская

"Еўрарадыё" дазванілася да знакамітага піяршчыка Лорда Бэла, які атрымаў замову ад Лукашэнкі дапамагчы змяніць імідж Беларусі. Мы даведаліся, што усё вырашыцца праз пару тыдняў.

Цімаці Бэл: “Прэзідэнт сказаў, што раней ён не звяртаўся да стварэння іміджу за мяжой. А зараз у яго з’явілася такое жаданне. І ён бы хацеў, каб мы яму дапамаглі. Таму цяпер мы пішам прыкладны план дзеянняў. І я павінен паказаць Лукашэнку свае прапановы на працягу наступных двух тыдняў”.

Еўрарадыё вырашыла дапамагчы лорду Бэлу і звярнулася да вядомых паліттэхнологаў, каб даведацца, што б рабілі з нашай краінай яны.

Дырэктар па псіхалогіі і палітычнай рэкламе цэнтра палітычнага кансультавання “Никколо М” Ігар Мінтусаў (асабісты кансультант па іміджу Барыса Ельцына) лічыць, што каб змяніць імідж, трэба будзе пайсці на кардынальныя меры, якіх сёння ад Беларусі патрабуе Еўрасаюз.

Цімаці Бэл: “У Беларусі склаўся маргінальны імідж. Гэта закрытая краіна, дзе прэзідэнт робіць усё, што хоча, не раючыся ні з апазіцыяй, ні са сваімі грамадзянамі. Трэба не рабіць тых учынкаў, якія выклікаюць раздражненне еўрапейскай грамадскасці. Нельга разганяць дубінкамі дэманстрацыі, нельга за перакананні саджаць людзей у турмы”.

Украінскі палітолаг і іміджмэйкер Віктар Небажэнка, які калісьці працаваў над іміджам Леаніда Кучмы і маладой Юліі Цімашэнкі, мяркуе, што першая рэч, якую трэба было б змяніць Лукашэнку для паляпшэння рэпутацыі краіны, - гэта стварэнне перспектыўных умоваў для інвестараў. А на дэмакратыю і свабоду можна заплюшчыць вочы, лічыць палітолаг.

Віктар Небажэнка: “Краіна павінна быць больш адкрытай і лёгкадаступнай хаця б для бізнэсмэна. То бок, ствараць такі афшорны куток у цэнтры Еўропы для заходняга бізнэсу, гэта было б спакушальна. На ўсё астатняе яны б заплюшчылі вочы. Першае, што мог бы зрабіць кіраўнік Беларусі, гэта стварыць інвестыцыйна прывабны клімат”.

На думку Віктара Небажэнкі, Аляксандр Лукашэнка звярнуўся менавіта да лорда Бэла, бо той, маючы кантакты з патрэбнымі людзьмі ў Еўропе, можа выканаць ролю каналу з Захадам.

Віктар Небажэнка: “Я пытаўся часта ў паліттэхнолагаў Масквы: “Ну як жа вам даюць такія заказы і такую страшную працу, дзе відавочна вы не пацягнеце?” — “А галоўнае не гэта. Галоўнае, што нас успрымаюць як людзей, якія маюць лёгкі доступ спачатку да Ельцына, а потым да Пуціна”. Вось я думаю, прыкладна з такой жа таемнай думкай ваш кіраўнік і сябруе з пастарэлымі лонданскімі паліттэхнолагамі”.

А вось аналітык Аляксандр Фядута скептычна ставіцца да працы лорда Бэла. Спадр Фядута лічыць, што нічога канкрэтнага лонданскі піяршчык зрабіць не здолее.

Аляксандр Фядута: “Лорд Цімаці Бэл можа змясціць пэўныя артыкулы ў пэўных сродках масавай інфармацыі. Ну, і там будуць пісаць пра тое, што пенсіянеры ў Беларусі атрымліваюць пенсію. Паліттэхнолаг можа ўздзейнічаць, а піяршчык можа агучваць тое, што ёсць. Вось гэтым і будзе займацца Цімаці Бэл. Ён не будзе казаць Лукашэнку - змяніся”.

Звычайна ўрады краінаў звяртаюцца па дапамогу паліттэхнолагаў ды піяршчыкаў на кароткі тэрмін. Так, у 2006-м падчас падрыхтоўкі да саміту “вялікай васьмёркі” ў Санкт-Пецярбургу над іміджам Расіі працавала буйная кампанія заходніх іміджмэйкераў. І чамусьці менавіта зараз Беларусь вырашыла падправіць сваю рэпутацыю.





Первоисточник:

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як даведалася "Еўрарадыё", дамова са знакамітым піяршчыкам будзе падпісана праз два тыдні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика