Свежы погляд з глыбiнкi
Свежы погляд з глыбiнкi
У Магiлёве адкрылася Першая фотавыстава журналiстаў раённых газет "Прыдняпроўе". Упершыню ў Беларусi фотакарэспандэнты раёнак прадставiлi публiцы свае работы на асобнай выставе. Магiлёўская публiка адразу вырашыла, што гэты свежы погляд на жыццё з глыбiнкi дастойны ўвагi i павагi. Першае месца сярод фотакораў Магiлёўскай вобласцi заняла Наталля Пiшчалава з газеты Клiчаўскага раёна "Сцяг Саветаў". Гэта жанчына яшчэ дзесятак гадоў таму выпякала прыгожыя i смачныя тарты, а потым па волi лёсу трапiла на працу ў раённую газету. Цяпер яна вучыцца на факультэце журналiстыкi, i яе фотаздымкi, у якiх адчуваецца сапраўдны драйв, захапляюць. На фота пад назвай "Козытна!" хлопчыкi iмкнуцца зазiрнуць ў сваю школьную будучыню з дапамогай... майскiх жукоў: калi прапаўзе жук прама па носе — паспяхова пяройдзеш у наступны клас! "Салiстка" з раённага Дома ветэранаў спявае песню ў кампанii мужчын: састарэлы ўзрост i хваробы не прымусiлi скарыцца аптымiстаў. А вось сюжэт з iншым настроем — "Сыходзяць ветэраны". Ад помнiка медыкi нясуць на насiлках старога, якому стала млосна. Гэты сумны выпадак здарыўся на 9 Мая ва Ўсакiне Клiчаўскага раёна. Ветэран з хваляваннем чакаў святочную калону, нарэшце дачакаўся, але вытрымаў толькi некалькi хвiлiн ушанаванняў. На вялiкi жаль, гэтага чалавека не стала... — У нашым жыццi здараецца ўсё: i гора, i радасць, i каб захаваць гэта iмгненне ў фотаздымку, крануць людзей, патрэбна незвычайнае, арыгiнальнае мысленне, якое трэба развiваць, — разважае Наталля Пiшчалава. У выставе бралi ўдзел журналiсты з розных сельскiх раёнаў. Дыпломамi адзначаны фотакоры са Шклова, з Бялынiчаў, Чэрыкава, Касцюковiчаў, Глуска i iнш. Ілона Iванова. На фота: "Яшчэ пажывём!" — фота Аляксандра Долбiка з Глускай раённай газеты "Радзiма".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве адкрылася Першая фотавыстава журналiстаў раённых газет "Прыдняпроўе". |
|