21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фiлiп Кiркораў: "Хоць кветачкi можна было прыслаць?"

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фiлiп Кiркораў: "Хоць кветачкi можна было прыслаць?"

Тусоўка

У Мiнску спявак расказаў, чаму дагэтуль пакрыўджаны на беларускiх чыноўнiкаў,  навошта працягвае ездзiць на "Еўрабачанне" i цi шкадуе пра "ружовыя кофтачкi"

У беларускую сталiцу артыст — з лютага 2008 года, мiж iншым, народны артыст Расii — прыляцеў на два днi, каб выступiць на конкурсе "Мiс Беларусь" i даць вялiкi сольны канцэрт з удзелам сваёй новай падапечнай — украiнскай спявачкi Анi Лорак. Менавiта яна сёлета прадставiць сваю краiну на "Еўрабачаннi" з песняй "Shаdу Lаdу", напiсанай Кiркоравым. Але на прэс-канферэнцыi артысты з’явiлiся пад зусiм iншую мелодыю — марш Мендэльсона! Аказваецца, у Палацы Рэспублiкi ў гэты самы час гулялi вяселле. I пакуль журналiсты здзiўлена выглядвалi з дзвярэй: праўда, Мендэльсон? — госцi крадком старалiся зазiрнуць у канферэнц-залу: праўда, Кiркораў?! "Адгулялi вяселле — i да вас", — пажартаваў Кiркораў. Ён увогуле вiдавочна быў у гуморы, многа жартаваў i падрабязна адказваў на пытаннi. Некаторыя праблемы, паводле слоў Фiлiпа Кiркорава, дагэтуль не вырашаныя: "Вы думаеце, са мной разлiчылiся, калi ў мiнулым годзе Калдун упершыню вывеў Беларусь у фiнал конкурсу? Нават "дзякуй" не сказалi, не кажучы ўжо пра грошы. Уся дапамога забылася. Ну, хоць кветачкі праз беларускае пасольства ў Маскве можна было прыслаць?!" Дый потым спявак пастаянна вяртаўся да гэтай тэмы: маўляў, Калдуну за перамогу кватэру ў Мiнску далi, а на прадзюсара шчодрасць беларускiх чыноўнiкаў нiяк не распаўсюдзiлася. "Дык кватэра ў непрэстыжным раёне", — запярэчылi яму. "Няважна, мы не гордыя, — пад агульны смех нечакана абвясцiў Кiркораў. — Памяняў бы. Ведаеце, як я ўмею круцiцца? А што, даўно трэба абзавесцiся ў Мiнску нерухомасцю, а то ўсё па гасцiнiцах ды па гасцiнiцах, надакучыла!"

"Усiм цiкава, з кiм паедзе Кiркораў"

Зрэшты, не заладзiлiся ў Кiркорава стасункi не толькi з беларускiм аргкамiтэтам. У Расii, даведаўшыся, каму прадзюсар вырашыў аказваць сёлета падтрымку, таксама разгарэўся скандал, некаторыя калегi па сцэне абвiнавацiлi яго ледзьве не ў здрадзе... Мы вырашылi крыху праяснiць сiтуацыю:

— Фiлiп, калi Дзiма Бiлан упершыню штурмаваў "Еўрабачанне", менавiта ваша каманда садзейнiчала яго поспеху. Сёлета ж вы падтрымлiваеце не толькi iншага выканаўцу, але нават iншую краiну. Чым гэта выклiкана?

— Я не будую стасункi з людзьмi паводле прынцыпу "ты — мне, я — табе", i камандзе Бiлана ў свой час дапамагаў абсалютна бескарыслiва. А ў гэтым годзе я з самага пачатку паверыў у Анi Лорак, i калi даведаўся, што яе выбралi, то песню "Shаdу Lаdу" пiсаў спецыяльна для яе. Вырашыў — калi Ўкраiна паверыць менавiта ў маю песню, то я буду дапамагаць Анi, i мы пройдзем гэты шлях разам да канца. Значна пазней, калi прайшоў адбор у Расii i быў выбраны ў якасцi кандыдата Бiлан, да мяне звярталiся па дапамогу, але я ўжо вызначыў для сябе, пад якiм сцягам паеду. Складваецца такое адчуванне, што "Еўрабачаннем" у нашай краiне цiкавяцца да той пары, пакуль я iм займаюся, i ўсiм цiкава, не хто ад каго паедзе, а з кiм паедзе Кiркораў. Таму ўся гэта шумiха ў Расii, узнятая вакол маiх адносiнаў з Бiланам i вакол таго, што Анi Лорак сёлета будзе дапамагаць уся мая каманда — iнтэрнацыянальная, да слова... Уся гэта шумiха мяне мала хвалюе. Так сталася, i гэты факт трэба прыняць. Я лiчу, што няправiльна ехаць другi раз на адно i тое ж мерапрыемства, тым больш праз такi кароткi тэрмiн. Гэта выглядае наступным чынам: не далi мне першае месца, ну дык дайце зараз, дайце... Мне самому не раз прапаноўвалi паехаць на "Еўрабачанне" ў якасцi канкурсанта, прадставiць тую цi iншую краiну — апошнiм разам гэта была Балгарыя, — але я адмаўляўся i буду адмаўляцца надалей, бо вырашыў займацца прасоўваннем маладых талентаў. Нават калi б не было таленавiтай Анi Лорак, я не прыняў бы прапановы Бiлана — мне нецiкава як прадзюсару працаваць цяпер з гэтым артыстам.

— Вы ўдзельнiчаеце ў "Еўрабачаннi" ўжо не першы год. Праўду кажуць, што гэты конкурс зацягвае, як наркотык? — спыталiся ў яго.

— Наркотык? Ну можна сказаць i так. Адчуваннi, якiя ты перажываеш, седзячы ў "грын рум" (зялёны пакой, дзе чакаюць сваiх ацэнак усе канкурсанты. — Аўт.), сапраўды настолькi прыцягальныя, што iх хочацца перажываць зноў i зноў. I з кожным годам яны робяцца ўсё мацнейшыя. Аднак сёлета мне, напэўна, будзе лягчэй, бо са мной побач не пачынаючы артыст, а "зорка", якую многiя ведаюць i любяць, таму не трэба будзе ствараць нумар з нiчога, з нуля.

Былое i думы

Яшчэ адна, безумоўна, прыемная для Кiркорава акалiчнасць — сёлета ён выступае не галоўным спонсарам, а толькi куратарам i iдэйным натхняльнiкам працэсу. I нават сукенка для Анi Лорак, вакол якой ходзiць шмат чутак у Iнтэрнэце, сапраўды каштуе некалькi соцень тысяч долараў i заказаная ў славутага Кавалi, але... па старой дружбе. I гэтаксама па старой дружбе, а мо яшчэ з настальгii, Кiркораў гатовы падтрымлiваць маладых артыстаў з усiх краiн былога СССР:

— Для мяне ўсе гэтыя выканаўцы — па-ранейшаму прадстаўнiкi адной вялiкай краiны. Мы разам, i гэта цудоўна даказвае тое, што вашы артысты з поспехам выступаюць у нас, i нават перамагаюць... у "Народным артысце"! — апошняя фраза адрасавалася ўжо Руслану Аляхно, якi ў перапынку памiж здымкамi прыехаў павiтаць гасцей i заклiкаць усiх беларусаў галасаваць у паўфiнале 22 мая за Анi Лорак. Дзяўчыне беларускi спявак, уваходзячы ў сцэнiчны вобраз мачо, прэзентаваў вялiкi букет руж са словамi "Яны такiя ж прыгожыя, як i ты". У адказ Руслан атрымаў запрашэнне выступiць на "сольнiку" Кiркорава i пахвалу свайму густу ў адзеннi:

— О, Гальяно! Ты модны хлопец!

Аказваецца, пры ўсёй крыўдзе на аргкамiтэт, Кiркораў умудрыўся захаваць прыязныя адносiны з кiраўнiком праекта "ЕўраФэст" Аляксандрам Цiхановiчам. Дый да Руслана Аляхно нiякай спартыўнай злосцi, як да канкурэнта, не адчувае: "Калдун — адна справа, а Русланчык — зусiм iншая. Я ведаю, што трэба было рабiць Калдуну пасля конкурсу i ў якiм накiрунку развiвацца, але сталася, як сталася. Так што я нiкога нi ў чым не абвiнавачваю, не назапашваю гэта ў сабе, проста ўзяў ласцiк i пасцiраў усе непрыемнасцi i памылкi з мiнулага". Памiж справамi артыст расказаў, што атрымаў ад вiцэ-прэм’ера Беларусi Аляксандра Косiнца запрашэнне на "Славянскi базар", i намякнуў, што ён зусiм не супраць — так што i гэты эпiзод можна лiчыць вырашаным. Адзiнае, аб чым Кiркораў, паводле яго слоў, не шкадуе i перарабляць не збiраецца — гэта выпадак з "ружовай кофтачкай":

— Я буду гэтак жа актыўна змагацца з "ружовымi кофтачкамi", з непрафесiяналiзмам, ад каго б ён не iшоў, з хамствам i ўмяшаннем у асабiстае жыццё. Нiшто не навучыць мяне жыць па-iншаму, ды я i не хачу.

Лепшы падаруначак — гэта?

Улiчваючы, што ўсяго за некалькi дзён да канцэрта, 30 красавiка, Фiлiп Кiркораў адзначыў дзень нараджэння, размова не- заўважна перайшла на падарункi.

— Мне падарылi — чамусьцi на 8 сакавiка — "порш-каен", — расказаў артыст. — Мне i Баскаву, i яшчэ Валерыю Меладзе. Аднак самому не стае часу сесцi за руль — а гэта абавязкова трэба рабiць са свежай галавой, каб канцэнтравацца на дарозе, а не на справах.

Яшчэ адным каштоўным падарункам для Кiркорава, безумоўна, стала прысуджэнне звання народнага артыста Расii. Ну а лепшым — вiдаць, стане  перамога яго падапечнай артысткi. Тады Фiлiпу нарэшце ўдасца зацвердзiцца на пазiцыях не толькi кампазiтара, але i прадзюсара.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Р.S. Анi Лорак, да слова, аказалася вельмi актыўнай дзяўчынай як у творчасцi, так i ў сэнсе грамадскай дзейнасцi. Для конкурсу яна рыхтуе не толькi ўласна нумар, але i прэзентацыю сацыяльнай праграмы ў падтрымку ВIЧ-iнфiцыраваных. Калi прыгадаць конкурсны клiп Бiлана, у iм таксама выразна гучыць дабрачынны падтэкст, дапамога дзецям. "Дабрачыннасць робiцца брэндам", — адзначыў нехта з калег. Не хацелася б...

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску спявак расказаў, чаму дагэтуль пакрыўджаны на беларускiх чыноўнiкаў, навошта працягвае ездзiць на "Еўрабачанне" i цi шкадуе пра &q
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика