Цвіце пераможна вясна...
Цвіце пераможна вясна...
Верш з канверта Даўно адгрымела вайна, зямля загаіла ўсе раны. На свеце шчыруе вясна ў падзяку для вас, ветэраны! Ва ўдзячнасць за мір і спакой квітнее, бы ў тым, сорак пятым, — чаромхай над Бугам-ракой, садамі ля кожнае хаты. Гучаць зноў святыя званы і мірную славяць гадзіну, каб чулі ўсе тыя сыны, што палі ў баях за Радзіму. Царкоўным набатам яны сігналяць да самага неба аб тым, што ніякай вайны нам болей ніколі не трэба. Надзея ПАРЧУК, г. Брэст.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даўно адгрымела вайна, зямля загаіла ўсе раны. На свеце шчыруе вясна ў падзяку для вас, ветэраны! |
|