Баі i каханне
Баі i каханне
З першага да апошняга дня прайшоў вайну Мiхаiл Сяргеевiч Занкевiч — старэйшы жыхар горада Турава. Замест святочнага выпускнога балю пасля сканчэння медыцынскай навучальнай установы Мiхаiлу давялося зведаць бамбардзiроўку Мiнска, адступленне, пошук магчымасцi патрапiць у рэгулярную Чырвоную Армiю. Вайна для ветэрана доўжылася не 1418 дзён i начэй, як прынята лiчыць тэрмiн вайны, а на два тыднi больш i завяршылася вызваленнем Чэхаславакii. А дагэтуль былi баi на Валакаламскiм накiрунку, вызваляў Маскоўскую i Варонежскую вобласцi, Украiну, фарсiраваў Днепр, гнаў гiтлераўцаў з Беларусi, Польшчы, бiўся за Кенiгсберг i Берлiн. "З вышынi павергнутага рэйхстага мне давялося бачыць рэшткi Берлiна", — прыгадвае ветэран. А быў ён на вайне медыцынскiм работнiкам, ратаваў i лячыў параненых воiнаў 266-й артылерыйскай дывiзii. "Пасля аднаго з цяжкiх баёў на Бранскiм накiрунку мне давялося выратаваць болей за 200 чалавек", — з сумам разважае капiтан медыцынскай службы ў адстаўцы. З сумам, таму што выратаваць удавалася далёка не ўсiх. Нялёгкiм быў лёс i Палiны Мяфодзьеўны — жонкi Мiхаiла Занкевiча. Цяжкiмi шляхамi вайны прайшла i яна. Зведала нямецкi палон, катаржныя дарогi на захад, уцёкi з калоны палонных... Яны сустрэлiся ў Беларусi пасля вайны (ён яшчэ некалькi гадоў праходзiў вайсковую службу). Гэта было каханне з першага пагляда. "Праз пяць дзён мы пажанiлiся — усмiхаюцца Мiхаiл і Палiна. — І пражылi шчаслiвае жыццё даўжынёю ажно ў 57 гадоў". Шчаслiвае было яно i таму, што больш не было вайны. Гэты фотаздымак зроблены на тураўскай вулiцы, дзе ветэранаў усе ведаюць i нават тыя, што нарадзiлiся амаль праз шэсць дзесяцiгоддзяў пасля пераможнага дня 1945 года. Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З першага да апошняга дня прайшоў вайну Мiхаiл Сяргеевiч Занкевiч — старэйшы жыхар горада Турава. Замест святочнага выпускнога балю пасля сканчэння ме |
|