21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Расійскi пасол завiтаў да студэнтаў

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расійскi пасол завiтаў да студэнтаў

Напрыканцы навучальнага года студэнтам i выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта (БДПУ) iмя Максiма Танка лекцыю прачытаў пасол Расiйскай Федэрацыi ў Беларусi Аляксандр Сурыкаў.

Той факт, што ён пагадзiўся на публiчнае выступленне ў шырокай аўдыторыi напярэдаднi iнаўгурацыi новага прэзiдэнта Дзмiтрыя Мядзведзева, гаворыць у першую чаргу аб яго жаданнi праiнфармаваць маладую частку грамадскасцi нашай краiны аб планах Расii ў дачыненнi да Беларусi. Хоць тэма лекцыi была сфармулявана даволi стандартна i агульна: "Расiйска-беларускае супрацоўнiцтва: стан i перспектывы".

Не сакрэт, нядаўняя прэзiдэнцкая выбарчая кампанiя ў Расii прыцягнула вялiкую ўвагу ў нашай краiне. Бо сённяшняя Расiя кардынальна адрознiваецца ад той Расii, якую больш за восем гадоў таму прыняў ад Ельцына Уладзiмiр Пуцiн. Апошнiм часам у вышэйшых эшалонах улады дзяржавы адбываюцца важныя перамены. А з прызначэннем Уладзiмiра Пуцiна на пасаду старшынi ўрада Расiйскай Федэрацыi, вiдаць па ўсiм, працэс структурных пераўтварэнняў у органах кiравання працягнецца. Варта чакаць прыходу на ключавыя пасады новых людзей. Самi сабой паўставалi пытаннi, як, напрыклад, будзе працаваць тандэм Уладзiмiр Пуцiн i Дзмiтрый Мядзведзеў на нiве саюзнага будаўнiцтва, што ўвогуле будзе далей з Саюзнай дзяржавай?

Як вынiкае з выступлення А. Сурыкава, пры рэалiзацыi знешнепалiтычнага курсу новага прэзiдэнта будзе захавана пераемнасць у развiццi адносiнаў абедзвюх дзяржаў. А работы тут наперадзе шмат. Бо нягледзячы на iнтэнсiўнасць адносiнаў ва ўсiх сферах, асаблiва ў эканамiчнай (аб чым гавораць высокiя тэмпы росту таваразвароту), тым не менш, як сказаў пасол, "рэальнай Саюзнай дзяржавы мы яшчэ не стварылi". Пасол не абышоў увагай спрэчкi, якiя ўзнiклi вакол праекта Канстытуцыйнага акта. А дакладней, тых палажэнняў, якiя закранаюць суверэнiтэт Беларусi i Расii. Зараз, па словах пасла, паступова з’яўляецца разуменне таго, што поўнасцю захаваць суверэнiтэт не атрымаецца. Частку яго давядзецца перадаць у наднацыянальныя органы Саюзнай дзяржавы. У ходзе яе будаўнiцтва, шчыра сказаў А. Сурыкаў, шмат узнiкае пытанняў у ваеннай сферы з-за таго, што Расiя — ядзерная дзяржава, а Беларусь — не. Напрыклад, па прыняццi рашэнняў у рамках Саюзнай дзяржавы на парытэтных пачатках.

Што датычыцца адзiнай валюты, то Аляксандр Аляксандравiч, як i належыць паслу Расiйскай Федэрацыi (яе кiраўнiцтва ў свой час рашуча настойвала на ўвядзеннi расiйскага рубля ў якасцi адзiнай валюты) узгадаў Еўрапейскi саюз, дзе пакуль няма агульнай канстытуцыi, затое паспяхова функцыянуе валюта еўра. Сэнс думкi пасла, думаю, зразумелы.

А. Сурыкаў закрануў i тэму далейшага павышэння канкурэнтаздольнасцi i пераводу эканомiк Беларусi i Расii на так званыя раўнадаходныя цэны ў свеце росту попыту на энерганосьбiты. Як вынiкае з лекцыi, цэны на газ для нашай краiны ў 2011 годзе будуць такiя, як i для Польшчы. Праўда, мiнус транзiт да гэтай краiны i яшчэ там нейкiя мiнусы i плюсы па пэўных вiдах разлiкаў. Карацей, цэны на расiйскi газ, паўтаруся, будуць няўхiльна расцi. Часу для няпростай адаптацыi беларускай эканомiкi засталося мала, а таму "трэба думаць", даў параду А. Сурыкаў. Бо, калi я правiльна зразумеў яго, у 2009 годзе цэны на газ, не выключана, могуць дасягнуць 200 долараў ЗША за тысячу кубаметраў. "Аднак iншага шляху для павышэння канкурэнтаздольнасцi эканомiк мы не бачым", — ясна заявiў пасол. Па яго словах, iнакш не дасягнуць рэзкага знiжэння выдаткаў у вытворчасцi, якiя ў нас на парадак вышэй, чым у заходнiх краiнах.

Ён таксама выклаў свой погляд на "сацыялку" прадпрыемстваў Беларусi i Расii: гэта не iх справа ўтрымлiваць дзiцячыя садкi i г.д. Iх справа — высокарэнтабельная вытворчасць, рабочыя месцы, падаткi дзяржаве, на якiя i будзе iснаваць "сацыялка". Бо прыгнятаць развiццё сваёй эканомiкi, каб яна дапамагала сацыяльнай сферы, дапушчальна толькi на пэўны кароткi пераходны перыяд, лiчыць пасол.

У ходзе лекцыi Аляксандр Аляксандравiч мiж iншым заўважыў, што, магчыма, да Саюза Беларусi i Расii неўзабаве далучацца iншыя дзяржавы, у першую чаргу Цэнтральнай Азii. А ў справе iнтэграцыi адукацыйнай прасторы дыпломы ВНУ Беларусi i Расii ў вынiку павiнны быць, на погляд пасла, адаптаваныя пэўным чынам да стандартаў Еўрапейскага саюза i ЗША.

У БДПУ пасол прыйшоў невыпадкова. Там сёлета ў пачатку сакавiка пачаўся праект "Пасольскi час", адна з мэтаў якога — садзейнiчанне далучэнню моладзi да сусветных гуманiстычных каштоўнасцяў. Нагадаем, ужо ўнiверсiтэт наведалi i выступiлi з лекцыямi паслы Азербайджана, Балгарыi, Лiтвы. Плённым абяцае стаць супрацоўнiцтва з пасольствам Расii: на базе БДПУ запланавана стварыць расiйскi культурны цэнтр. Згодна з адпаведным пагадненнем, БДПУ атрымае пэўнае фiнансаванне, неабходныя тэхнiчныя сродкi i абсталяванне для паўнацэннай работы цэнтра, а таксама мастацкую i метадычную лiтаратуру, кнiгi па гiсторыi i мастацтве, даведнiкi, дапаможнiкi i многае iншае.

Леанiд Лахманенка.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы навучальнага года студэнтам i выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта (БДПУ) iмя Максiма Танка лекцыю прачытаў пасол
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика