21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

БЧ павiнна актывiзаваць iнавацыйную дзейнасць

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЧ павiнна актывiзаваць iнавацыйную дзейнасць

Тэмпы iнавацыйнага развiцця Беларускай чыгункi неабходна паскорыць, заявiў сёння прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на нарадзе ва ўпраўленнi БЧ у Мiнску.

Паводле яго слоў, трэба больш дынамiчна нарошчваць экспартны патэнцыял чыгункi, паскорыць працэс абнаўлення яе рухомага саставу, удасканальваць сiстэму кiравання перавозкамi. "Беларусь выбрала iнавацыйны шлях развiцця. Беларуская чыгунка павiнна развiвацца не толькi за кошт нарошчвання экспартнага патэнцыялу, але таксама за кошт стварэння сучасных iнавацыйных вытворчасцяў", — сказаў прэм’ер-мiнiстр. Сяргей Сiдорскi адзначыў, што ступень зносу рухомага саставу БЧ складае 72 працэнты. "У мiнулым годзе парк чыгункi абнавiўся ўсяго на 1,46 працэнта, аднак гэтага недастаткова", — заявiў ён. "Многiя краiны маюць патрэбнасць у грузавых вагонах i гатовы набываць iх у нас, — сказаў прэм’ер-мiнiстр. — Сярод нашых патэнцыяльных партнёраў — прадпрыемствы Расii i Казахстана". Асiповiцкi вагонабудаўнiчы завод, якi ствараецца сумесна з расiйскiм ЗАТ "Гранд-экспрэс", можа стаць буйным экспарцёрам танкаў-кантэйнераў i грузавых вагонаў. Паводле яго слоў, многiя iнавацыйныя праекты, якiя прапануюцца БЧ, — доўгатэрмiновыя. "Ва ўмовах развiцця ў краiне iнавацыйнай эканомiкi прыярытэт неабходна аддаваць кароткатэрмiновым праектам, якiя на працягу 1—2 гадоў дадуць высокi эканамiчны эфект", — дадаў прэм’ер-мiнiстр.

БЕЛТА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэмпы iнавацыйнага развiцця Беларускай чыгункi неабходна паскорыць, заявiў сёння прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на нарадзе ва ўпраўленнi БЧ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика