Славянскі парламенцкi саюз прыняў мадэльныя законы
Славянскі парламенцкi саюз прыняў мадэльныя законы
Дэлегаты сесii Славянскага парламенцкага саюза, якая праходзiць у Мiнску 26-27 мая, прынялi ў другiм чытаннi праекты законаў аб развiццi турызму памiж славянскiмi дзяржавамi i аб недапушчальнасцi гандлю людзьмi. У першым праекце закона асаблiвая ўвага ўдзелена рэгiстрацыi замежных турыстаў па месцы знаходжання. На думку аўтараў закона, рэгiстрацыя не з’яўляецца паслугай, якая прадастаўляецца iншаземцу, i спаганяць за яе плату недапушчальна. Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Сяргей Касцян расказаў, што для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Мiнск запрошаны прадстаўнiкi такiх славянскiх дзяржаў, як Украiна, Чэхiя, Славакiя, Балгарыя, Боснiя i Герцагавiна i iншых. Запрошаны таксама прадстаўнiкi славянскiх дыяспар з краiн Сярэдняй Азii, Балтыi i з Малдовы. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэлегаты сесii Славянскага парламенцкага саюза, якая праходзiць у Мiнску 26-27 мая, прынялi ў другiм чытаннi праекты законаў аб развiццi турызму памiж
|
|