Альтэрнатыва дэпазiту
Альтэрнатыва дэпазiту
Айчынны рынак прыцягнення часова свабодных грашовых сродкаў гаспадарання апошнiм часам значна актывiзаваўся. Звязана гэта найперш са змяненнямi ў заканадаўчай базе па падаткаабкладаннi даходаў на некаторыя фiнансавыя iнструменты. У адпаведнасцi з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 5 ад 20 сакавiка 2008 г. ("Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23.12.1999 г. № 43") даходы, атрыманыя ад рэалiзацыi i пагашэння аблiгацый юрыдычных асобаў, не абкладаюцца падаткам на даходы. Гэтым жа дакументам знiжаны падатак на даходы па дэпазiтных сертыфiкатах з 40 працэнтаў да 24. ААТ "Беларускi Індустрыяльны Банк" у рамках праграмы па прыцягненнi часова свабодных грашовых сродкаў суб’ектаў гаспадарання ўжо прыступiў да размяшчэння 1-га выпуску карпаратыўных аблiгацый для юрыдычных асобаў. Аб тым, што гэта за каштоўная папера i якiя ў яе перавагi перад iншымi iнструментамi ўкладання, расказвае начальнiк упраўлення каштоўных папер Юрый Плявака. — Паводле класiчнага вызначэння, аблiгацыя — гэта каштоўная папера, якая пацвярджае абавязацельства эмiтэнта вярнуць уладальнiку каштоўнай паперы яе намiнальны кошт ва ўстаноўлены тэрмiн з платай фiксаванага працэнта. Наш банк з мая гэтага года прыступiў да рэалiзацыi дысконтных аблiгацый, г.зн. аблiгацый, якiя прадаюцца нiжэй за намiнальны кошт i пагашаюцца па намiнальным кошце. Галоўнай жа перавагай гэтага фiнансавага iнструмента ў гэты перыяд часу з’яўляецца вызваленне клiента (iнвестара) ад платы падатку на даходы. Да пераваг аблiгацыi таксама можна аднесцi i тое, што не патрабуецца праходзiць працэдуру адкрыцця дэпазiтнага рахунку. Акрамя гэтага, аблiгацыi можна датэрмiнова пагасiць або перапрадаць на другасным рынку. — Юрый Васiльевiч, якi ўзровень даходнасцi па аблiгацыях прапаноўвае ваш банк i якiя асноўныя параметры гэтага выпуску? — Даходнасць складае 12 працэнтаў гадавых. Выплата даходу па аблiгацыях ажыццяўляецца аднаразова, пры iх пагашэннi. Аб’ём эмiсii 1-га выпуску ААТ "Беларускi Iндустрыяльны Банк" — сем мiльярдаў беларускiх рублёў з намiнальным коштам адной паперы сто тысяч беларускiх рублёў. Перыяд размяшчэння — з 19 мая па 14 жнiўня 2008 года, а дата пагашэння — 14 мая 2009 года. Пры гэтым уладальнiкам аблiгацый могуць быць як рэзiдэнты, так i нерэзiдэнты РБ. — Што служыць забеспячэннем аблiгацый Беларускага Iндустрыяльнага Банка? — Забеспячэннем аблiгацый з’яўляецца залог нерухомай маёмасцi банка. — Юрый Васiльевiч, на прыняцце iнвестарам рашэння аб укладаннi свабодных грашовых сродкаў у каштоўныя паперы або iншы фiнансавы iнструментарый банка ўплывае тое, наколькi надзейны эмiтэнт i якая яго рэпутацыя. — Безумоўна, фiнансавы стан i рэпутацыя любога банка з’яўляюцца дамiнуючымi фактарамi пры прыняццi станоўчага рашэння iнвестара аб укладаннi грашовых сродкаў. Што датычыцца ААТ "Беларускi Iндустрыяльны Банк", то мы з’яўляемся адной са старэйшых крэдытных устаноў, функцыянуем на фiнансавым рынку краiны больш за 16 гадоў i займаем вядучыя пазiцыi ў групе сярэднiх i малых банкаў. Па вынiках работы за 2007 год балансавы прыбытак ААТ "Беларускi Iндустрыяльны Банк" склаў 3,2 млрд руб. Размер чыстых актываў банка вырас з пачатку года больш як на 25,1 працэнта i дасягнуў 97,9 млрд руб. Рэнтабельнасць чыстых актываў склалася на ўзроўнi 3,2 працэнта, што больш чым у 2 разы перавышае сярэднi паказчык па банкаўскай сiстэме. Па стане на 1 мая 2008 г. размер чыстых актываў павялiчыўся да 121,5 млрд руб., а нарматыўны капiтал банка склаў 34,8 млрд руб. (у тым лiку статутны фонд — 17 млрд руб.). Прыбытак за студзень—красавiк гэтага года дасягнуў 1,2 млрд руб. Наш банк мае ўсе лiцэнзiйныя паўнамоцтвы на работу з юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з’яўляюцца асноўнымi клiентамi. Алена АНIНА. Больш падрабязная iнфармацыя аб выпуску карпаратыўных аблiгацый ААТ "Беларускi Iндустрыяльны Банк" размешчана на сайце www.bib.by
У адпаведнасцi з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 5 ад 20 сакавiка 2008 г. ("Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23.12.1999 г. № 43") даходы, атрыманыя ад рэалiзацыi i пагашэння аблiгацый юрыдычных асобаў, не абкладаюцца падаткам на даходы. Гэтым жа дакументам знiжаны падатак на даходы па дэпазiтных сертыфiкатах з 40 працэнтаў да 24. ААТ "Беларускi Індустрыяльны Банк" у рамках праграмы па прыцягненнi часова свабодных грашовых сродкаў суб’ектаў гаспадарання ўжо прыступiў да размяшчэння 1-га выпуску карпаратыўных аблiгацый для юрыдычных асобаў. Аб тым, што гэта за каштоўная папера i якiя ў яе перавагi перад iншымi iнструментамi ўкладання, расказвае начальнiк упраўлення каштоўных папер Юрый Плявака. — Паводле класiчнага вызначэння, аблiгацыя — гэта каштоўная папера, якая пацвярджае абавязацельства эмiтэнта вярнуць уладальнiку каштоўнай паперы яе намiнальны кошт ва ўстаноўлены тэрмiн з платай фiксаванага працэнта. Наш банк з мая гэтага года прыступiў да рэалiзацыi дысконтных аблiгацый, г.зн. аблiгацый, якiя прадаюцца нiжэй за намiнальны кошт i пагашаюцца па намiнальным кошце. Галоўнай жа перавагай гэтага фiнансавага iнструмента ў гэты перыяд часу з’яўляецца вызваленне клiента (iнвестара) ад платы падатку на даходы. Да пераваг аблiгацыi таксама можна аднесцi i тое, што не патрабуецца праходзiць працэдуру адкрыцця дэпазiтнага рахунку. Акрамя гэтага, аблiгацыi можна датэрмiнова пагасiць або перапрадаць на другасным рынку. — Юрый Васiльевiч, якi ўзровень даходнасцi па аблiгацыях прапаноўвае ваш банк i якiя асноўныя параметры гэтага выпуску? — Даходнасць складае 12 працэнтаў гадавых. Выплата даходу па аблiгацыях ажыццяўляецца аднаразова, пры iх пагашэннi. Аб’ём эмiсii 1-га выпуску ААТ "Беларускi Iндустрыяльны Банк" — сем мiльярдаў беларускiх рублёў з намiнальным коштам адной паперы сто тысяч беларускiх рублёў. Перыяд размяшчэння — з 19 мая па 14 жнiўня 2008 года, а дата пагашэння — 14 мая 2009 года. Пры гэтым уладальнiкам аблiгацый могуць быць як рэзiдэнты, так i нерэзiдэнты РБ. — Што служыць забеспячэннем аблiгацый Беларускага Iндустрыяльнага Банка? — Забеспячэннем аблiгацый з’яўляецца залог нерухомай маёмасцi банка. — Юрый Васiльевiч, на прыняцце iнвестарам рашэння аб укладаннi свабодных грашовых сродкаў у каштоўныя паперы або iншы фiнансавы iнструментарый банка ўплывае тое, наколькi надзейны эмiтэнт i якая яго рэпутацыя. — Безумоўна, фiнансавы стан i рэпутацыя любога банка з’яўляюцца дамiнуючымi фактарамi пры прыняццi станоўчага рашэння iнвестара аб укладаннi грашовых сродкаў. Што датычыцца ААТ "Беларускi Iндустрыяльны Банк", то мы з’яўляемся адной са старэйшых крэдытных устаноў, функцыянуем на фiнансавым рынку краiны больш за 16 гадоў i займаем вядучыя пазiцыi ў групе сярэднiх i малых банкаў. Па вынiках работы за 2007 год балансавы прыбытак ААТ "Беларускi Iндустрыяльны Банк" склаў 3,2 млрд руб. Размер чыстых актываў банка вырас з пачатку года больш як на 25,1 працэнта i дасягнуў 97,9 млрд руб. Рэнтабельнасць чыстых актываў склалася на ўзроўнi 3,2 працэнта, што больш чым у 2 разы перавышае сярэднi паказчык па банкаўскай сiстэме. Па стане на 1 мая 2008 г. размер чыстых актываў павялiчыўся да 121,5 млрд руб., а нарматыўны капiтал банка склаў 34,8 млрд руб. (у тым лiку статутны фонд — 17 млрд руб.). Прыбытак за студзень—красавiк гэтага года дасягнуў 1,2 млрд руб. Наш банк мае ўсе лiцэнзiйныя паўнамоцтвы на работу з юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з’яўляюцца асноўнымi клiентамi. Алена АНIНА. Больш падрабязная iнфармацыя аб выпуску карпаратыўных аблiгацый ААТ "Беларускi Iндустрыяльны Банк" размешчана на сайце www.bib.by
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Айчынны рынак прыцягнення часова свабодных грашовых сродкаў гаспадарання апошнiм часам значна актывiзаваўся. Звязана гэта найперш са змяненнямi ў зака
|
|