Оперны тэатр гатовы прыняць “Рок-каранацыю”
Пры чым не толькi галоўны Рок-канцэрт Беларусi, але i прэзентацыю новага альбому Палiны Смолавай.
Нядаўна Палiна Смолава ў iнтэрв"ю Еўрарадыё паведамiла, што плануе зрабiць прэзентацыю свайго новага альбому, над якiм зараз працуе ў Маскве, у Нацыянальным акадэмiчным Вялiкiм тэатры оперы i балета. Палiна Смолава: "Я ведаю, што ён у канцы года адчыняецца, вось мы яго i абновiм". Еўрарадыё звярнулася да дырэктара Опернага тэатру Валерыя Гедройца, якi пакуль нiчога не чуў пра зорныя планы: Валеры Гедройц: "Гэтую iнфармацыю я ад вас чую ўпершыню. Такой прапановы не было i нiчога не абмяркоўвалася". Не чуў нiчога Валерый Гедройц i пра заяву Юрыя Цыбiна аб правядзеннi ў ягоным тэатры наступнай "Рок-каранацыi": Валеры Гедройц: "На здароўе! Няхай плануюць. Можа i будзем абмяркоўваць. Аднак пакуль гэтых прапаноў да нас не паступала". Iдэя правядзення вялiкага рок-фэсту на сцэне Тэатру оперы i балета не падаецца яго дырэктару дзiўнай: Валерый Гедройц: "Зараз такi свет разнастайны. Столькi цiкавых i разнастайных праектаў. Можна будзе, хутчэй за ўсё, абмеркаваць гэта. Аднак, пакуль мы нават i не пачыналi". Пакуль жа ў Оперным ва ўсю iдзе праца па рэканструкцыi. Дарэчы, здаць яго да конца гэтага году нiяк не атрымаецца. Па словах Валерыя Гедройца для гледачоў тэатр зможа адчынiць свае дзверы толькi ў сакавiку будучага году: Валеры Гедройц: "Мы плануем, што будаўнiкi скончаць працу да студзеня настунага года, а ў сакавiку мы адкрыемся якiм-небудзь канцэртам сумесным цi балетам, цi спектаклем". Аляксандра Чалей Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры чым не толькi галоўны Рок-канцэрт Беларусi, але i прэзентацыю новага альбому Палiны Смолавай.Нядаўна Палiна Смолава ў iнтэрв"ю Еўрарадыё паведамiла, што плануе зрабiць прэзентацыю свайго новага альбому, над якiм зараз працуе ў Маскве, у Нацыянальным акадэмiчным Вялiкiм тэатры оперы i балета.
|
|