Складзена "Салаўіная карта" сталiцы
Складзена "Салаўіная карта" сталiцы
Жыхары Мiнска сёлета даволi актыўна адгукнулiся на заклiк арнiтолагаў паведамляць аб вядомых месцах спеваў салаўёў на працягу 17 i 18 мая. У гэтыя днi ў сталiцы дзейнiчала акцыя "Салаўiныя ночы". Паводле iнфармацыi спецыялiста па экалагiчнай адукацыi грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслана Шайкiна, у гэтыя днi спецыялiсты АПБ атрымалi больш за 80 паведамленняў, на падставе якiх было выяўлена 363 пункты актыўных спеваў салаўёў. Пасля дасканалага аналiзу атрыманай iнфармацыi спецыялiсты грамадскай арганiзацыi падрыхтавалi "Салаўiную карту" Мiнска. Дадзеная карта дапаможа выявiць тэндэнцыi змянення колькасцi салаўёў у апошнiя гады. У рамках акцыi "Салаўiныя ночы" 17 мая спецыяльную пляцоўку ў Цэнтральным батанiчным садзе Мiнска наведала каля 2000 мiнчан i гасцей сталiцы. Спевы салаўёў у Мiнску магчыма пачуць яшчэ да сярэдзiны чэрвеня. Потым у салаўёў з’яўляюцца птушаняты i яны замаў-каюць. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары Мiнска сёлета даволi актыўна адгукнулiся на заклiк арнiтолагаў паведамляць аб вядомых месцах спеваў салаўёў на працягу 17 i 18 мая. У гэтыя днi |
|