Закон Рэспублiкi Беларусь
Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь
"Аб каштоўных металах i каштоўных камянях"
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 10 красавiка 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 16 красавiка 2008 года
Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 21 чэрвеня 2002 года "Аб каштоўных металах i каштоўных камянях" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 73, 2/859; 2005 г., № 10, 2/1101; 2007 г., № 173, 2/1362) наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1. У артыкуле 8: у абзацы трэцiм словы "залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь пры пераходзе права ўласнасцi на iх i вывазе iх за межы Рэспублiкi Беларусь" замянiць словамi "фонду накаплення залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, якiя цягнуць пераход права ўласнасцi на iх (за выключэннем рашэнняў, якiя прымаюцца Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з абзацамi пятым — восьмым артыкула 10 гэтага Закона)"; у абзацы чацвёртым: словы "каштоўнасцяў залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, а таксама" выключыць; пасля слоў "не вернутых" дапоўнiць абзац словамi "арганiзацыямi, якiя маюць спецыяльны дазвол (лiцэнзiю) на ажыццяўленне дзейнасцi, звязанай з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi,". 2. У абзацы трэцiм артыкула 9: пасля слоў "не вернутых" дапоўнiць абзац словамi "арганiзацыямi, якiя маюць спецыяльны дазвол (лiцэнзiю) на ажыццяўленне дзейнасцi, звязанай з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi,"; словы "за выключэннем каштоўнасцяў залатога запасу" замянiць словамi "у частцы дзяржаўнага рэзервовага фонду, аператыўнага фонду, фонду перапрацоўкi i культурна-гiстарычнага фонду". 3. У артыкуле 10: абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "фармiруе залаты запас Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь i ажыццяўляе аператыўнае кiраванне iм, у тым лiку прымае рашэннi аб выкарыстаннi каштоўнасцяў аперацыйнага фонду залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь прымае рашэннi аб зняццi з улiку выкрадзеных (страчаных) каштоўнасцяў залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь;"; пасля абзаца трэцяга дапоўнiць артыкул абзацамi наступнага зместу: "прымае рашэннi аб выкарыстаннi каштоўнасцяў фонду накаплення залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем рашэнняў, прыняцце якiх згодна з абзацам трэцiм артыкула 8 гэтага Закона адносiцца да кампетэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь), у тым лiку рашэннi: аб ажыццяўленнi продажу каштоўнасцяў фонду накаплення залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь з адначасовым абавязковым заключэннем дагавора аб набыццi эквiвалентнай колькасцi каштоўных металаў на ўмовах iншага тэрмiну выканання аперацыi, iншага месцазнаходжання каштоўных металаў або iншай iх якасцi; аб правядзеннi аперацый па змяненнi месцазнаходжання каштоўнасцяў фонду накаплення залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку шляхам iх продажу i адначасовага набыцця эквiвалентнай колькасцi каштоўных металаў на розных рынках; аб выкарыстаннi каштоўнасцяў фонду накаплення залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь у якасцi задатку пры прыцягненнi крэдытных рэсурсаў у замежнай валюце ад замежных банкаў; аб прадастаўленнi замежным банкам кароткатэрмiновых пазык у каштоўных металах за кошт каштоўнасцяў фонду накаплення залатога запасу Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь;"; абзацы чацвёрты — дзесяты лiчыць адпаведна абзацамi дзевятым — пятнаццатым. 4. Артыкул 15 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 15. Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь складае частку казны Рэспублiкi Беларусь i прызначаны для забеспячэння фiнансавых, вытворчых, навуковых, сацыяльна-культурных i iншых патрэбнасцяў Рэспублiкi Беларусь. Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь складаецца з дзяржаўнага рэзервовага фонду, залатога запасу, аператыўнага фонду, фонду перапрацоўкi i культурна-гiстарычнага фонду. Дзяржаўны рэзервовы фонд — частка Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, якая фармiруецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь з банкаўскiх злiткаў каштоўных металаў, што паступiлi ў аператыўны фонд, у адпаведнасцi з зацверджанымi Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь прагнознымi памерамi Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, i якая прызначана для задавальнення экстранных патрэбнасцяў Рэспублiкi Беларусь. Каштоўнасцi дзяржаўнага рэзервовага фонду захоўваюцца ў Дзяржаўным сховiшчы каштоўнасцяў Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь або размяшчаюцца на рахунках у каштоўных металах, адкрытых Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь. Залаты запас — частка Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, якая фармiруецца Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь з банкаўскiх злiткаў каштоўных металаў, набытых на ўнутраным i мiжнародным рынках, i якая прызначана для ажыццяўлення фiнансавай i знешнеэканамiчнай палiтыкi дзяржавы, арганiзацыi грашова-крэдытнага рэгулявання i iншых мэтаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Залаты запас уключае: аперацыйны фонд — частка залатога запасу, прызначаная для забеспячэння лiквiднасцi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь па бягучых аперацыях з каштоўнымi металамi. Штогадовая доля гэтага фонду складае не больш за 25 працэнтаў у залатым эквiваленце ад памеру залатога запасу на 1 студзеня адпаведнага справаздачнага года: фонд накаплення — частка залатога запасу, за выключэннем аперацыйнага фонду, прызначаная для падтрымання залатога запасу ва ўстаноўленых памерах. Каштоўнасцi залатога запасу захоўваюцца ў Цэнтральным сховiшчы Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь або размяшчаюцца на яго рахунках (у дэпазiтах) у каштоўных металах на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i за яе межамi, у тым лiку ў банках Расiйскай Федэрацыi. Змяненне структуры залатога запасу ажыццяўляецца Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь шляхам набыцця каштоўных металаў або правядзення аперацый набыцця каштоўных металаў у аперацыйны фонд i продажу каштоўнасцяў з яго (пры ўмове захавання залатога эквiваленту залатога запасу на момант ажыццяўлення аперацыi). Аператыўны фонд — частка Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, якая фармiруецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь з банкаўскiх i мерных злiткаў каштоўных металаў, прадукцыi (вырабаў) з каштоўных металаў, пастаўленых у лiк выканання дзяржаўнага заказу, набытых гэтым Мiнiстэрствам на ўнутраным i мiжнародным рынках, а таксама з банкаўскiх i мерных злiткаў каштоўных металаў, прадукцыi (вырабаў) з каштоўных металаў i каштоўных камянёў, якiя перайшлi ў дзяржаўную ўласнасць на падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, каштоўных камянёў, прыдатных для вырабу ювелiрных вырабаў, i прыраўнаваных да каштоўных камянёў унiкальных прыродных бурштынавых утварэнняў i прызначаная для забеспячэння фiнансавых, вытворчых, навуковых i сацыяльна-культурных патрэбнасцяў Рэспублiкi Беларусь. Каштоўнасцi аператыўнага фонду захоўваюцца ў Дзяржаўным сховiшчы каштоўнасцяў Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь або размяшчаюцца на рахунках у каштоўных металах Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь. Фонд перапрацоўкi — частка Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, якая фармiруецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь з прадукцыi (вырабаў), лому i адходаў, якiя ўтрымлiваюць каштоўныя металы i каштоўныя камянi, здадзеных у Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, якiя падлягаюць перапрацоўцы, у тым лiку ў лiк выканання дзяржаўнага заказу, i (або) якiя перайшлi ў дзяржаўную ўласнасць. Культурна-гiстарычны фонд — частка Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, якая фармiруецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь з каштоўных камянёў, самародкаў каштоўных металаў, ювелiрных i iншых вырабаў, вырабленых з прымяненнем каштоўных металаў i каштоўных камянёў, якiя маюць гiстарычную, мастацкую, навуковую або iншую каштоўнасць i з’яўляюцца ўласнасцю дзяржавы. Парадак залiчэння каштоўнасцяў у гэты фонд вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Фармiраванне дзяржаўнага рэзервовага фонду, аператыўнага фонду, фонду перапрацоўкi i культурна-гiстарычнага фонду ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту. Фармiраванне залатога запасу ажыццяўляецца Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь за кошт уласных сродкаў (у тым лiку даходаў, атрыманых ад кiравання залатым запасам), замежнай валюты, сродкаў рублёвай эмiсii i iншых крынiц, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Рашэннi аб выкарыстаннi каштоўнасцяў Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь прымаюцца: Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь — аб выкарыстаннi каштоўнасцяў дзяржаўнага рэзервовага фонду, фонду накаплення залатога запасу, якiя цягнуць пераход права ўласнасцi на iх (за выключэннем рашэнняў, якiя прымаюцца Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з абзацамi пятым — восьмым артыкула 10 гэтага Закона); Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь — аб выкарыстаннi каштоўнасцяў аперацыйнага фонду i фонду накаплення залатога запасу (за выключэннем рашэнняў, прыняцце якiх згодна з абзацам трэцiм артыкула 8 гэтага Закона адносiцца да кампетэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь); Урадам Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь — аб выкарыстаннi каштоўнасцяў аператыўнага фонду, фонду перапрацоўкi i культурна-гiстарычнага фонду.". Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнаму банку Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн прыняць меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 2 мая 2008 года, г. Мiнск. № 336 — З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб каштоўных металах i каштоўных камянях"
|
|